Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 22

СКАЧАТЬ нявесткі, таму, устрывожаная, зноў узялася за напільнік. Айшэ перахапіла руку хворай і як мага спакайней, нават з ноткамі бадзёрасці ў голасе, гучна сказала:

      – Будзем мяняць жытло, тут занадта шмат скразнякоў.

      Потым павязала хусцінку, каб свякроў не бачыла бінтоў на галаве, і толькі пасля гэтага паказалася ёй на вочы.

      Лола ашалелымі вачыма глядзела на кучу камення, натужліва стагнала, сілячыся нешта сказаць, і торкала напільнікам у пустэчу. На яе ссінелых вуснах больш, чым заўсёды, ружавелася пена.

      – Не вытрымала наша сховішча, – выціраючы свекрыві вусны, сказала Айшэ і толькі цяпер заўважыла, што другая спінка ложка заціснута вялізнай каменнай глыбай.

      Лола працягвала торкаць рукой у навіслую глыбу, і Айшэ хутчэй адчула, чым убачыла, што камень варухнуўся і ў наступнае імгненне галава свекрыві разам з ложкам хістанулася і папаўзла ўгору. Часу на роздум не заставалася. Айшэ ўхапіла хворую за тулава і сцягнула на падлогу. І якраз своечасова. Дзесьці ў глыбіні, амаль пад імі, бы ў якім ненажэрлівым чэраве, грукатала і сыпалася каменне, быццам правальваючыся ў бяздонную прорву, рушылася нешта вялікае і цяжкае, і адразу глыба, што трымала ложак, таксама зварухнулася, зарыпела і ў наступнае імгненне знікла з вачэй, як яе і не было, а ўслед і Лолін ложак кульнуўся лёгка, быццам пёрка, толькі трывожна дзынкнулі шклянкі з-пад лекаў. І амаль адразу промні зыркага сонца, прабіваючыся праз шчыльную завесу пылу, па-гаспадарску ўварваліся ў пакой, напоўнілі яго сліпучым мітуслівым святлом.

      Калі пыл асеў, Айшэ з жахам убачыла, што палова дома разбурана, усё быццам правалілася ў агромністае бяздонне, над руінамі курэў шызы дым, з нетраў даносіліся енкі аб літасці, людскія стогны і крыкі. Столь над галавой пагрозліва прасела і ў некалькіх месцах чарнела крывулістымі расколінамі, у якія папросту мог улезці кулак.

      «Зараз рухне і гэтая палова», – застукалі малаточкі ў скроні, і Айшэ, не раздумваючы, пацягнула Лолу да дзвярэй, якія цяпер, матляючыся, рыпелі толькі на ніжняй завесе, і на адным дыханні пераадолела некалькі крутых прыступак. Зноў нешта вострае і балючае рассекла жывот, і зноў сутарга ў костцы сціснула сухажыллі на нагах. Айшэ разам з Лолай як падкошаная рухнула на прыступкі і, абхапіўшы жывот, скурчылася, не заўважыла, як пракусіла губу, і гэты боль быццам перамог, узяў верх над болем у жываце і нагах.

      Праз некалькі хвілін палягчэла, толькі прытарна-саленаваты прысмак напоўніў рот. Сплюнула чырвоным, убачыла кроў, і зноў закружылася галава. Узняла вочы і нечакана ўспомніла, што, каб апынуцца на паверхні, трэба пераадолець пятнаццаць прыступак, і адразу імпэту паменела, зразумела: без старонняй дапамогі свякроў не ўратаваць. Узгадала глуханямога. Апошнім часам, каб падыхаць свежым паветрам, яна магла ўскараскацца на паверхню, толькі апіраючыся на плячо хлопчыка, але ж яго не было, мо трапіў, бядак, у каменнае месіва СКАЧАТЬ