Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 24

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      «Напэўна, федэралы сёння адстраляліся», – падумала Айшэ, але, узгадаўшы танкі, заспяшалася, раптам рускія і сапраўды дзесьці побач, разумела, што ў любы момант можа зноў пачацца калатнеча.

      Убачыўшы гаспадыню, глуханямы расплыўся вялікай шчарбатай усмешкай і шчасліва торкнуў брудным пальцам на паўнюткі чайнік і некалькі пузатых поліэтыленавых бутэлек.

      – Маладзец, – пахваліла хлопчыка Айшэ і раскудлаціла рыжую чупрыну. Малы ажно засвяціўся радасцю і, пстрыкнуўшы гільзай-гузікам, расхінуў паліто, выпнуў жывот, паказваючы, што напіўся вады, колькі хацеў.

      – Трэба шукаць новае сховішча, у наш дом трапіла бомба, – сказала Айшэ і здзівілася свайму спакою і будзённасці, быццам тое, што перажыла гадзіну таму, здараецца з імі кожны дзень.

      Малы адразу насцярожыўся, спахмурнеў, рукі замітусіліся, нешта жэстыкулюючы.

      – Лола жывая, – хутчэй па вачах, чым па жэстах, зразумела нямко Айшэ і з удзячнасцю пагладзіла малога па галаве. Не могучы сказаць, ён сказаў галоўнае: яны засталіся жывыя…

      Глуханямы адразу схіліўся над бутэлькамі з вадой і неяк па-даросламу разважліва пачаў нешта штукаваць над імі. Праз хвіліну ён укленчыў і, накінуўшы на шыю адну шпагаціну, потым другую, падсунуў іх пад каўнер свайго безрукаўнага паліто. Толькі цяпер Айшэ здагадалася, што хлопчык звязаў гарлякі бутэлек і збіраецца несці іх, як на каромысле. Яна хацела ўзяць чайнік, але малы незадаволена адштурхнуў яе руку. Праўда, ён толькі і змог, што ўзняцца са сваёй ношай, але ісці з чатырма паўтаралітровымі бутэлькамі на шыі і чайнікам у руцэ нямко не змог. Яго адразу ж захістала, павяло ўправа, і, калі б Айшэ не падтрымала, глуханямы, напэўна, паваліўся бы.

      – Возьмем толькі чайнік, – прапанавала Айшэ, бо і сама не хацела занімаць нечым рукі, баялася паваліцца. – Уладкуемся на новым месцы, і адразу ж прынясеш бутэлькі.

      Хлопчык, капрызна падціснуўшы вусны, насупіўся, вачэй не падняў і ношу здымаў неахвотна, усім сваім надзьмутым выглядам паказваючы, што гэтае рашэнне яму не даспадобы. Праўда, ваду каля калонкі не пакінуў, аднёс бутэлькі да бліжэйшых руін і прыхаваў, засунуў у цагляную расколіну глыбы-мураванкі, далей ад старонняга вока.

      Вярталіся тым жа шляхам, якім Айшэ ішла сюды. Нямко нёс чайнік і часта прыпыняўся, каб змяніць руку. На скрыжаванні павярнулі на сваю вуліцу, абышлі паваленую жалезную тумбу, якая некалі служыла дошкай аб’яў і цяпер недарэчна зіхацела пашарпанымі каляровымі афішамі. Хлопчык, не азіраючыся, наўпрасткі праз дарогу, па завядзёнцы кароцячы шлях, скіраваў да іхняга сховішча. Айшэ, цяжка апіраючыся на палку, пасунулася ўслед, але не паспела зрабіць і трох крокаў, як зноў пачалі страляць, дзесьці ў дварах зусім побач прагучаў магутны выбух, і адразу сцены будыніны, каля якой знаходзіўся хлопчык, раскалоліся, над домам узнялося воблака чорнага злавеснага дыму. У наступнае імгненне дах здрыгануўся, СКАЧАТЬ