Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 11

СКАЧАТЬ вежу збудуе. Так да адзінаццатага класа цэлы замак зрабіў – гэта жарт вам, ці што? Можа, той замак і цяпер стаяў бы, але прадсядацель загадаў разабраць і яшчэ адзін кароўнік змураваць».

      Гледачы ажно зажмурыліся і вочы рукамі прыкрылі, а хто быў жаночага полу, крыху і войкнуў, бо псіхатып Марэка нам усім быў ясны: дурань кручаны. Мы ўжо думалі, усё, прадсядацелю таму кішкі выпусціўшы быў і цяпер матае першы тэрмін разам з хлопцам, які ў Менску людзей бензапілой парэзаў.

      Не, аказалася, прадсядацель таго Марэка ацаніў (абы-каго ўсё ж прадсядацелем калгаса не паставяць, крыху ў псіхалогіі разбіраецца той прадсядацель). Во і яго самога паказваюць. Такі дзядзька самавіты. Худы, праўда. Вылез з «Рэндж Ровера» і пайшоў у кароўнік. Аператар за ім бяжыць. А дзядзька спыніўся, паглядзеў на захад сонца, на боты свае лакавыя і кажа грозна:

      – Вы ж самі ўсё разумееце.

      І мы, гледачы то-бок, як бы ў разгубе: «А як жа абвёў той прадсядацель Марэка вакол пальца?» Тут і разгадка – шыльда казённая буйным планам. Мы спачатку падумалі: «Ясна, пасадзілі змагара прэвентыўна», – але чытаем шыльду, а там напісана: «Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Мы ад задавальнення аж кракнулі, як тая качка, бо гэта было псіхалагічна даставерна і гіперрэалістычна: такому псіхапату адна дарога – на гістфак.

      І ўжо інтэрв’ю з выкладчыкамі. Кажуць, так, на археалагічнай практыцы не было роўных і ў бібліятэчнай справе. Выдатнік, чырвоны дыплом – гонар факультэта, за БДУ ў шахматы і шашкі гуляў – першае месца ва ўсім. Дык ясна, што такі дужы – ты паспрабуй усюды пахадзі ў латах, у шаломе і з мячом на поясе. Тут мы нічога не зразумелі спачатку, але пасля пачалі фотаздымкі паказваць і раз-пораз відэаролікі.

      Во практыка археалагічная, мужыкі ў майтках, бабы – у купальніках, толькі Марэк у латах і з рыдлёўкай, у зямлю сышоў па плечы, хутка да скарбаў ВКЛ дакапаецца. А во бібліятэка: усе ў акулярах, Марэк з вядром на галаве, ну не з вядром, а ў шаломе, але лепш бы з вядром, клянуся. І тут мы як бы ўжо да канца зразумелі, што адна яму была дарога на гэтым свеце – у аспірантуру, а пасля – у выкладчыкі, бо ў школу да дзяцей такога не пусціш. Можа, трыста нам фотаздымкаў паказалі, можа, чатырыста, яны яшчэ выязджалі ў кадр так прыгожа – то злева, то справа. І ўсё герой у цэнтры, а калі не ў цэнтры – чырвоным фламастарам абведзены. І ўсюды ў латах сваіх і з вядром на галаве, нават піў у вядро гэтае і еў туды ж. Не сагнуць такога чалавека – крывіцкая Пагоня, а не чалавек.

      І вось даюць дыпломы, дэкан у акулярах шырокіх цісне жалезную пальчатку. Выдалі корачку. Выселілі яго з інтэрната. Музыка пачалася трывожная (можа, знаеце, – такая арганная), пераломны момант фільма прыйшоў, як гадавіна вяселля, пра якую муж ізноў забыўся. І што вы думаеце? Ніколі не паверыце, атрымаў Марэк карту паляка! Ды ладна, не бывае такіх супадзенняў! Не можа быць! Можаце не верыць, але і карта сама ў кадры, а на ёй – фотапартрэт Марэка: вось вядро, вось меч, вось кальчуга, – ні з кім не зблытаць. СКАЧАТЬ