Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 15

СКАЧАТЬ чаго б вы хацелі выпіць?

      – Белага паўсухога, лепш італьянскага, – адказала дзяўчына.

      – У нас толькі сапліца, але яна ружовая, – асвятляльнік пачаў напаўняць кубкі.

      – Віталь, скажыце, вам падабаецца Марыя?

      – Так, – адказаў Віталь, паглядзеўшы на порназорку як на хворую.

      Агата паглядзела на Віталя, на Марыю, зноў на Віталя.

      – Ладна, – сказала порназорка. – Давайце абмяркуем актуальныя пытанні культуры. Марыя, скажыце, ці можна было размясціць на самай высокай скульптуры Хрыста вай-фай перадатчыкі?

      – Я не ведаю. Я пра гэта ніколі не думала, – адказала дзяўчына. – Я думала, што тут першае спатканне.

      – Віталь, а што вы думаеце пра вырубку Белавежскай пушчы?

      – Можна я шаўрму забяру?

      Кухар сапраўды акурат прынёс шаўрму і падаў яе Віталю і Марыі. Госці ўзялі ежу, а аператар пачаў здымаць то яго, то яе, падносячы камеру да самых твараў.

      – Марыя, а ты магла б зрабіць агучку да таго, як Віталь есць?

      – Не, я ж не порна-зорка.

      – Чым ты займаешся?

      – Увогуле я кандыдат філалагічных навук, але займаюся манікюрам.

      – Зразумела. Вы, Віталь, таксама няздара, гістфак, сацыялогія? Працуеце ў «Макдональдсе»?

      – Не, я рэпер. У мяне нядаўна альбом выйшаў.

      – Ясна, па-мойму, вы ідэальная пара эмігрантаў. Вы не хочаце пацалавацца? – Агата не здавалася.

      Марыя адчувала сябе нібы ў казцы Кэрала, але не ведала, што рабіць, Віталь таксама сумеўся, агаломшаны ідыятызмам сітуацыі. Але на хвіліну ад іх адчапіліся, бо ў кебабню ўвайшоў мужык у спартыўным касцюме. Аператар пачаў здымаць яго.

      – Ідзі ты нах-й, – сказаў наведнік і пайшоў з кебабнай.

      – Вось, сябры, вось узровень польскай культуры на сёння. Манікюрша, рэпер і мацяршчыннік.

      – І араб, – дадаў араб.

      – Не, араб – не, – сказала Агата. – Араб ёсць уладальнікам, а не актарам.

      – Па-польску «акторам», – сказаў араб.

      – Ты мяне не вучы, я дактарат па Хайдэгеры абараніла і ўзяла порна-оскар за найлепшую сцэну групавога сэксу, пакуль ты сваю моркву заварочваў, – зрэзаўшы араба, Агата звярнулася да героя перадачы: – Віталь, чым ты сёння збіраешся здзівіць дзяўчыну? Зачытаеш рэп або станчыш на стале?

      Калі рэжысёр нарэшце вырашыў, што знялі дастаткова матэрыялу, Агата ўзяла кебаб, які Марыя нават не надкусіла, і ўчапілася ў яго зубамі. Пакуль порназорка ела, Віталь з дзяўчынай сышлі.

      У гэты самы час Андрэй Якушаў – беларускі кампазітар, які пісаў дактарат ва Унівэрсітэце Шапэна, зайшоў у бар і замовіў шот.

      – Такая ўжо дзе тупая, – сказаў ён пра афіцыянтку, калі яна адлічвала рэшту. Працаўніца ведала беларускую, а Андрэй ведаў, што яна ведае.

      За сцяной бара знаходзілася мастацкая галерэя Касі Мятліцкай. Дзяўчына скончыла філфак, але, як нам вядома з трэцяга пастулата Шварцшыльда і яшчэ аднаго мужыка з габрэйскім прозвішчам, які, як кожны прыстойны СКАЧАТЬ