Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 8

СКАЧАТЬ Смаленска». «Ага-ага, – кажа Даніла, – далучыш ты гумовы вібратар да ўласнай дупы. Я два разы зганяю па льготных квітках, свіныя плечы з Кракава ў Гданьск адвязу, вывучуся бясплатна на сантэхніка-механізатара і вярнуся ў Смургоні, бо быць праграмістам у Кракаве прэстыжна, але, як ні круці, у конях больш стабільнасці».

      Ладна, гэта лірыка – што там думае кіраўнік ПіСа і што там адказвае яму Даніла. Усё ж адукацыя ў Беларусі яшчэ не так дэградавала, як у Еўропе, і мы ведаем, што, калі ад дзесяці мільёнаў адняць усіх нашых Данілаў, дык атрымаецца раўнютка сто тысяч.

      А гэтыя сто тысяч што? Без карты паляка? Дурныя вы ці з Вілейкі? Што ў іх, няма якога швагра з дамавой кнігай, што ўжо не могуць вывучыць «дзень добры», і «прошу пана», і першую сталіцу новай радзімы? Анягож. Пяцьдзясят тысяч з гэтых ста – сапраўдныя габрэі, ім ваша карта паляка без дай патрэбы. Ім і так – ганяй па Эўразвязе без візы напрамілы бог. Хочаш – можаш у ЗША паехаць або ў Канаду. А хочаш – і на Ямайку. Во гэта рэч – ізраільскі пашпарт, а не ваша картка занюханая.

      І яшчэ без аднаго чалавека пяцьдзясят тысяч брытанцаў на Беларусі пражывае, падданых Яе Вялікасці каралевы Злучанага каралеўства Англіі, Шатландыі і Уэльса, ці неяк так, даруйце, я сам не ангелец. Гэта па афіцыйных дадзеных ангельскай амбасады. Тут бы вам і падавіцца тым, што вы там жуяце, смаркачы, хутчэй за ўсё.

      Самыя кемлівыя ўжо зразумелі, што гэтыя людзі – гэта і ёсць старшыні жыллёвых таварыстваў, якія як хочаш могуць дамавую кнігу перапісваць: могуць з пачатку да канца, а могуць з канца да пачатку.

      А консулам у амбасадзе ў Менску працаваў адзін індус, яму гэтыя белыя ўсе на адзін твар, можа, ён і сапраўды пляменнік каралевы, хто яго ведае. А старшыня таварыства так меле ўпэўнена. Падчас інтэрвенцыі, каб прымусіць бальшавіцкую Расію працягваць удзел у Першай сусветнай вайне, мой гераічны прадзядуля, стрыечны брат Яе Вялікасці каралевы Вікторыі на чале кавалерыйскага палка скакаў у атаку на клятых чырвоных. І быў ён цяжка паранены восем разоў, страціў памяць, зрок і сумленне. Застаўся проста ў Смургонях лекаваць раны, дзе і ўзяў шлюб з маёй гераічнай бабкай Адэляй Якаўлеўнай. Сэр сам бачыць, што ў чарзе на брытанскі пасад я трыста сорак чацверты і ніяк не магу без брытанскага пашпарта. І слязу пускае, маўляў, такая туга па гістарычнай радзіме мяне прабірае, што не магу выконваць прамыя свае абавязкі токара на рамонтнай базе.

      А індуса гэтага хоць тыгру скармі, але толькі дай паглядзець, як сахіб плача. Плясь пячаткай па паперцы. Выдае токару-старшыні пашпарт з ільвамі, а той яму руку цалуе. Індуса ажно прабірае да самага лба яго мамы з чырвонай кропачкай, якая аж з Джамалунгмы назірае, як яе сыночку белыя людзі рукі цалуюць. Аддыхаецца індус і кажа: «Давайце, завадзіце трыста сорак пятага прэтэндэнта на пасад Яе Вялікасці, так я іх палюбляю, такія яны ўжо акторы, хоць ты іх на “Беларусьфільм”, хоць у Інстытут журналістыкі, хоць у тэатр імя Янкі Купалы – трупай загадваць».

      Але нарэшце дабраліся мы да таго самага аднаго-адзінага СКАЧАТЬ