Название: …І прыдбаў гэты дом
Автор: Мікола Адам
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Историческая литература
Серия: Жаночыя лёсы
isbn: 978-985-581-340-9
isbn:
Дзяўчына кіўнула.
– Не забіць жа я яго павінен, – чамусьці прашаптаў ён.
– Не так радыкальна, Амангельды, – таксама шэптам супакоіла бацьку Зарына, асцярожна пацерлася носікам аб ягоны распухлы нос. – Але ход тваіх думак мне падабаецца, – усміхнулася.
– Хто ты яму? Хто табе ён? – пацікавіўся бацька, ведаючы, аднак, што яна не адкажа, і не памыліўся.
– Гэта не мая тайна, д’Артаньян, – працытавала Зарына словы гераіні Дзюма Канстанцыі Бонасье. – Доўга расказваць і нецікава, – апусціла вочы.
Бацька не настойваў на споведзі. Яму было добра. Проста вось так стаяць, абдымаць дзяўчыну і нічога больш не рабіць – як жа гэта было добра!
Не адразу, але бацька пагадзіўся дапамагчы. Зарына запэўніла яго, што пасля яны больш ніколі не пабачацца і Агайдар таксама не патурбуе. Яна не пацікавілася, а ці хацеў бацька ніколі больш яе не бачыць, мабыць, нейкім чынам упэўнілася. Бацька ж, у сваю чаргу, не спытаў Зарыну, ці хацела б яна пабачыцца з ім зноў. Тэму яны замялі, так і не развіўшы.
У Паўночна-Заходні гэтым разам ехалі аўтобусам. Выдаўся на дзіва сонечны бясснежны прыемны пятнічны дзень. Пярэдадзень Новага года. Мінакі выглядалі заклапочанымі, але ўсё адно твары іх свяціліся святочным настроем і чаканнем нечага чароўнага, як мандарыны ў авоськах. Асабліва радаваліся дзеці. Для іх Новы год – найлепшае свята ў жыцці. З-пад верхняй вопраткі, быццам адмыслова, напаказ вызіралі краёчкі маскарадных сукенак Прынцэсы, Феі, Чырвонага каптурыка, Сняжынкі ў дзяўчынак, чые мамы ўсю ноч абшывалі казачныя ўборы бліскучай мішурой і снегам з фольгі, каб іх дочкі былі самымі прыгожымі; у хлопцаў тырчэлі чарціныя хвасты, а пад носам казыталі скуру намаляваныя гуашшу ці касметычным алоўкам старэйшых сясцёр вусы і бародкі мушкецёраў, піратаў, гусар, казакоў. Яны вярталіся з ранішнікаў, хто з бацькамі, хто з братам ці з сястрой, хто сам па сабе, але кожны з падарункам ад Дзеда Мароза і Снягуркі ў руках і цукеркамі ў шыкоўным кілаграмовым пакунку з адлюстраваннем зайца і ваўка з любімага мультфільма.
Шчаслівая дзятва абнадзейвала, што ўсё да лепшага.
Дом, у які, на колькі памятаў бацька, прыводзіла яго Зарына, прамільгнуў за акном аўтобуса, як кінакадр, але дзяўчына нават не паварушылася. Бацька мог і памыліцца, бо дамы амаль не адрозніваліся адзін ад другога і нагадвалі каменныя баракі, дзе пабеленыя вапнай, даўно пакрытай пылам, дзе проста атынкаваныя, але таксама шэрыя. Вылучаўся сярод іх толькі дом, пабудаваны з бярвенняў, каля якога яны выйшлі з аўтобуса. Аднак і ён сувора захоўваў вернасць шэраму колеру.
Яны паспелі якраз да абеду. За накрытым сталом сядзелі Агайдар, яго старэйшы брат, які літаральна ўчора вярнуўся з турмы, дзе паўгода правёў з-за хуліганства (выратаваў дзяўчыну ад гвалтаўнікоў, сярод якіх апынуўся сын старшыні гаркама, адпраўлены «злачынцам» у рэанімацыю), маці і бацька – строгі, вытрыманы, упэўнены ў сабе, можна сказаць, самурай, вельмі падобны знешне на амерыкана-японскага кінаакцёра Хіраюкі Тагаву. СКАЧАТЬ