…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам страница 10

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Добра. Тады хадзем проста зараз у міліцыю.

      – Нікуды я з табой не пайду!

      – Ты ж так ірвалася туды. Ужо не хочаш?

      – Я перадумала.

      – Што так?

      – Ды хто ты такі, каб указваць мне?!

      – Ніхто.

      – Тады пусці і гуляй, Вася, пакуль цэлы!

      – Ты мне пагражаеш?

      – Папярэджваю.

      – Агайдара нацкуеш на мяне?

      – Ты не разумееш!

      – Што я павінен зразумець?

      – Што ты хочаш ад мяне?

      – Адвядзі да Агайдара.

      – Гэта дрэнная ідэя.

      – Не, геніяльная. У мяне на марозе заўсёды ўзнікаюць геніяльныя ідэі.

      – Яму не спадабаецца.

      – Мне пляваць. Я за справядлівасць.

      – У кожнага яна свая. Лоха абуць таксама справядліва для некага.

      – Для цябе? Ці для Агайдара?

      – Ты яму нічога не зробіш.

      – Паглядзім.

      – Тут і глядзець няма чаго.

      – Тады я цябе заб’ю.

      – Цябе пасадзяць.

      – А цябе закапаюць. Каму з нас будзе лепей?

      – Ты не здатны на злачынства, фраер.

      – Гэта яшчэ чаму?

      – Вочы добрыя.

      – Памыляешся.

      – Наадварот, разбіраюся ў людзях. Так што пусці і адчальвай! Лічы, што табе пашанцавала не сустрэцца другі раз з Агайдарам.

      Бацька ніколі не біў жанчын. Удар, які ён нанёс Зарыне кулаком у жывот, быў першым у ягоным жыцці. Ён не бачыў іншага выйсця. Зарына павалілася ў сумёт, схапіўшыся за жывот рукамі. Яе твар перакрывіла сутарга болю. Вочы зашкліла здзіўленнем, як шыбы марозам.

      – Падымайся! – пацягнуў бацька дзяўчыну за каўнер.

      Яна паслухмяна ўстала на ногі.

      – Грошы ёсць? – запытала раптам.

      – З якой мэтай цікавішся? – адказаў пытаннем на пытанне бацька.

      – Таксоўку трэба лавіць, – памуляла вуснамі Зарына, – каб даехаць да Паўночна-Заходняга, – дадала.

      – Не перажывай, – прамовіў бацька. – У мяне грошы ёсць заўсёды.

      – Шкада, – сумна адгукнулася Зарына.

      Бацька нічога больш не сказаў, узяў дзяўчыну за руку, разам з ёй выйшаў да праезджай часткі, спыніўся на крайку тратуара і загадаў галасаваць. Зарына выцягнула руку, адтапырыўшы вялікі палец, каб спыніць машыну.

      Неўзабаве каля іх прытармазіла жоўтая «Волга» з чашачкамі на даху, і яны селі ў салон на задняе сядзенне. Зарына назвала кіроўцу адрас і адвярнулася да акна. Бацька ўзяў яе руку і прасунуў пад сваю, для надзейнасці. Зарына павярнула твар да яго, узнагародзіла недарэчнай усмешкай і зноў утаропілася ў акно.

      У Паўночна-Заходнім бацьку раней бываць не даводзілася. Ён ведаў, што там на ФАПе працавала цётка Груня, і ўсё на гэтым. Пройдуць гады, і яму прыйдзецца вазіць мяне, хворага трохлетку, у Паўночна-Заходні, СКАЧАТЬ