Название: Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Автор: Стэфан Корф
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
isbn: 978-985-7207-48-0
isbn:
Вайскоўцы разыходзіліся па кватэрах. Янка набыў тонкую свечку, але так і не здолеў паставіць яе за чароўнага белага ваўка.
28 ліпеня 1794 года
Да абеду падалі смажаных галубоў на падушцы з тушанай у белым віне бульбы.
– Пані Марыля, мае віншаванні, гэта найлепшы земляны яблык, які я каштаваў! Дзе вы толькі яго знайшлі? – палкоўнік Станіслаў Кёнінг радаваўся першай добрай ежы за апошні час.
Тры дні полк пераходзіў ад адной маленькай вёскі да другой – не было часу ні разбіць добры лагер, ні заваліцца да нейкага шляхціча ў госці. А тут – аж два дні адпачынку. Ды і ізабелінскі пастар запрасіў да сябе палкоўніка і трох ротмістраў на пастой.
– Дзякуй, пан Станіслаў. Муж настаяў, каб вырошчваць бульбу.
– Гэта так, – уключыўся пастар Януш Ласкі. – Ведаеце, у Ірландыі, Шатландыі ці Францыі гэтая расліна пачынае замяшчаць пшаніцу. А чым мы горшыя? Адчуваеце, які смак? І галоўнае – з паўвалокі атрымоўваецца больш бульбы, чым якога збожжа. Не, гатаваць яго, вядома ж, не вельмі проста – патрэбны такія-сякія спецыі, травы, тлушч. Добра, калі знойдзецца нядрэннае віно ці смятана. Але ж я лічу, што ў будучым кожны селянін зможа сабе дазволіць талерку-другую падобнай стравы.
– Гэта вы перабольшваеце, пастар, – палкоўнік закінуў наступны кавалак смажаніны ў рот.
– Можа, і так. Гэта, канешне, не будзе ніколі асноўнай стравай – і кошт вялікі, і саджаць цяжкавата. Але раз на тыдзень – чаму не? Мы з жонкай спрабуем давесці да сялян выгаду, але яны супрацівяцца. Яшчэ віна, пане палкоўнік?
– Калі толькі келіх, пане пастар. Мне да вечара прымаць патрулі.
Палкоўнік Кёнінг цвёрда памятаў загад генерал-маёра Караля Серакоўскага, галоўнага ўсёй дывізіі, – шмат не піць, жаўнерам забараніць хадзіць да дзяўчат, кожны павінен быць здольным падняцца на марш хоць глыбокай ноччу. Некаторыя жаўнеры не вельмі любілі за гэта генерала, бо для іх вайна – адпачынак і забава, як бойка на кірмашы ці вяселле сябра.
Зараз уланы стаялі наперадзе, авангардам, таму Кёнінг спрабаваў як мага больш старанна выканаць загады начальства. СКАЧАТЬ