На парозе раю. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 8

СКАЧАТЬ падумала жанчына. – Можна бясконца глядзець у яго і не нагледзішся, але трэба хоць трохі паспаць». Яна лягла ў пасцель, уздыхнула і аціхла ў чаканні сну.

5

      Юля спазнялася на спатканне, але не прыспешыла крок, ішла па набярэжнай, паглядвала на спакойную роўнядзь ракі, якая ўсё ж такі цякла незаўважна, не спыняючыся ні на хвіліну. Гэтак струменіць і жыццё, незаўважна і будзённа, у памкненнях і клопатах. Сёння яна паспела да абеду напісаць артыкул пра Клаўдзію Мартынюк пад назваю «Палеская кветка ў Сібіры». Цікава, як успрыме гэты матэрыял рэдактар? Ён з тых абачлівых людзей, што сем разоў саломку падсцеліць, перш чым не тое што ўпасці, а проста сесці. З другога боку, яго можна зразумець. Каб заснаваць новую газету трэба мець першапачатковы капітал, прыкласці вялікія намаганні, а ў дзяржаўным выданні, дзе яна працуе, дастаткова аднаго – кіруй сабе, мінаючы рыфы, мелі і штормы. Жыццё спакойна плыло да пенсіі. Праўда, у рэдактара таксама шмат праблем, часам ён цішком даставаў з сейфа пляшку з саракаградуснай вадкасцю і прыкладваўся да кілішка, каб зняць стрэс. Што ж, у кожнага – свой лёс і воля выбару ў межах магчымага.

      Юля здалёку пабачыла Бырыса, які абапіраўся на бетонную агароджу набярэжнай, памахала яму рукою, маўляў, не злуйся, што спазняюся, я ўжо тут. Хлопец пайшоў ёй насустрач. Быў ён на гэты раз у цывільным: сінія джынсы, шэрая куртка, шматколерныя кітайскія красоўкі.

      «Дзеля першага спаткання мог бы апрануцца элегантней, – падумала Юля. – Дзіця вёскі, што з яго возьмеш?»

      Барыс радасна ўсміхаўся. Юля залюбавалася гэтаю галівудскаю ўсмешкаю і замест прывітання спытала.

      – Чаму радуешся?

      – Сустрэчы, Юлія Максімаўна! – адказаў ён, выцягнуў з-за спіны тры барвовыя ружы і падаў дзяўчыне.

      – О, вы такі галантны! Не чакала.

      – Каб кветкі дарыць, шмат розуму не трэба. Вы з пашпартам?

      – Правяраць будзеце? – насмешліва спытала яна.

      – Абавязкова. Давайце ваш пашпарт.

      – Мне гэты прымітыўны жарт надакучыў, – расчаравана сказала Юля.

      – Я не жартую.

      – Вы хочаце даведацца пра мой узрост? – з’едліва спытала дзяўчына?

      – Ваш узрост мне вядомы, і ён мяне зусім не цікавіць. Я прызначыў вам спатканне насупраць загса. Ці заўважылі?

      – Толькі зараз убачыла.

      Барыс зрабіў шырокі жэст рукою:

      – Я запрашаю вас у гэты палац, каб вырашыць адно важнае пытанне.

      Юля паморшчылася і сказала:

      – Госпадзі, гэта ж толькі міліцыянеры могуць так засакрэціць справу. У вас там працуе нейкая сваячка, пра якую трэба напісаць у газеце?

      – Не, я думаю, нам пара падаць заяву для рэгістрацыі шлюбу.

      – Шлюбу? – Юля зарагатала. – Першае красавіка даўно мінула.

      Барыс памаўчаў, чакаючы, пакуль яна супакоіцца, пасля ўсхвалявана СКАЧАТЬ