На парозе раю. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 3

СКАЧАТЬ вас нават кубачкі нагадваюць пра Сібір, – заўважыла Юля.

      – Так, гэты сервіз я прывезла адтуль.

      – Гляджу я на ваш малады фотаздымак. Вы такая прыгожая!

      – Маладыя ўсе прыгожыя, – паблажліва адказала гаспадыня.

      – Скажыце, вас білі на допытах?

      – Не, не білі, але спаць не давалі.

      – Як гэта?

      – Уначы дапытвалі, а ўдзень не дазвалялі класціся на ложак.

      – Як жа вы гэта вытрымалі? – са спачуваннем спытала Юля.

      Жанчына апусціла вочы, паўзіралася ў змесціва кубка і ціха прамовіла:

      – Зрэшты, мне не было ў чым прызнавацца. Я прыняла ўмовы гульні, згадзілася з усімі абвінавачваннямі, падпісала нейкія паперы і мяне пакінулі ў спакоі да суда, на якім прызначылі дзесяць гадоў пакарання, а потым завезлі ў Сібір, у Бадайбо. Чулі пра такі горад, дзе здабываюць золата? Вось і ўся гісторыя.

      Клаўдзія Міхайлаўна паглядзела Юлі ў вочы, нібы правяраючы, ці прыняла тая на веру сказанае, і супакоілася. Журналістка, не выяўляючы ніякага недаверу, пачала нешта запісваць у нататнік, а потым спытала:

      – Як вам там было?

      – Цяжка, – уздыхнула старая. – Спачатку пасылалі на лесапавал. Маразы ў сорак градусаў, або восеньская слота, або летняя спякота і гнюс – няма паратунку. Пакуты пякельныя! Жанчыны там больш за чатыры гады не вытрымлівалі. Мяне ўратавала тое, што я ўмела шыць. Праз год мне знайшлася праца ў швейнай майстэрні. Там таксама было не соладка, але ж я працавала ў памяшканні, а не на марозе. Калі жонкі ахоўнікаў даведаліся, што я некалі была мадысткаю, сталі шыць у мяне свае строі, часам частавалі чым-небудзь смачным. Так і выжыла.

      – За што ж вас пасадзілі? – ціха прамовіла Юля сваё галоўнае пытанне.

      – Вой, Юлечка, я і сама да гэтага часу не магу зразумець. Нейкі звышпільны нкусавец у маёй любоўнай запісцы, адрасаванай аднаму чалавеку, разгледзеў прыкметы нянавісці да савецкай улады і маю схільнасць да шпіёнства. Ніколі не думала, што мяне, сакратара падпольнага Антопальскага райкама камсамола, узнагароджаную двума медалямі і ордэнам, пасадзяць у турму.

      Юля адсунула свой кубак з недапітаю гарбатай і пачала хуценька запісваць. Настаў той момант, калі, як здалося журналістцы, жанчына разгаварылася, цяпер заставалася толькі разумна ставіць пытанне за пытаннем.

      – Вы ў некага закахаліся?

      – Так. Але ён аказаўся жанатым. І што я ў ім знайшла? Проста ачмурэнне нейкае навалілася. Ці мо інстынкты мною кіравалі? Жонка ў яго была раўнівая. Мой ліст да яго перахапіла, напісала на мяне данос куды трэба. Карацей, за ўсё трэба плаціць, – развяла рукамі жанчына, на твары яе было напісана пакаянне, як у грэшніцы, якая шкадавала аб сваім учынку.

      – Разумею. А дзе ж вы працавалі пасля турмы?

      – Уладкавалася ў бібліятэку дзіцячага дома. Сваіх дзяцей у мяне не было, усю любоў я аддавала гэтым сіроткам. Яны мне пасля лісты пісалі з усіх канцоў краіны.

СКАЧАТЬ