На парозе раю. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 9

СКАЧАТЬ хлусіць сабе.

      – Юлія Максімаўна, справа зроблена. Я запрашаю вас адзначыць гэтую падзею.

      – Дзе? – спытала яна абыякава.

      – У кафэ. Ёсць тут адно паблізу.

      Барыс узяў яе за руку, пацалаваў і павёў да выхаду.

      – Мой генерал, ці не зашмат ты бярэш на сябе?

      – Пакуль ніякае цяжкасці не адчуваю.

      Кафэ іх сустрэла ціхаю музыкаю і напалову пустою залаю. Яны селі за маленькі круглы столік, накрыты белаю карункаваю сурвэткаю. Барыс пагартаў меню, спытаў:

      – Будзем піць шампанскае? У нас жа свята.

      – Будзем.

      – Закуску прапаную выбраць вам?

      – Не, – адказала Юля. – Сёння я давяраю твайму густу.

      – Баюся вам не дагадзіць.

      – Мой генерал збянтэжыўся?

      – Мы вельмі мала знаёмыя, пакуль я не ведаю, якія стравы вам падабаюцца, але спадзяюся з часам выправіць гэты недахоп.

      Юля раптам адчула, што яе раздражняе самаўпэўненасць Барыса, яго фальшывае выканне пры жаданні падпарадкаваць яе сваёй волі, і яна спытала:

      – Я не вельмі зразумела, для чаго ўсё гэта?

      – Мне здавалася, што… – сказаў ён і асекся, бо ў гэты час падышла афіцыянтка з нататнічкам і алоўкам у руках, запісала стравы, якія папрасіў згатаваць Барыс.

      Юля запытальна зірнула на хлопца, жадаючы пачуць адказ на сваё пытанне.

      – Няўжо вы яшчэ не зразумелі, што я кахаю вас з першай сустрэчы?

      – А мае пачуцці цябе цікавяць?

      – Пабачыце, я заслужу ваша каханне! – з гатоўнасцю прамовіў Барыс.

      – А ты ведаеш, што каханне, калі яно ёсць, ніякіх заслуг не патрабуе? – яна пасміхнулася з позіркам дарослага чалавека, які глядзіць на неразумнае дзіця.

      – Ведаю больш, чым вы сабе можаце ўявіць. Бо кахаю, зусім не ведаючы вас, – пакрыўджана адказаў ён.

      – А для чаго вы хочаце ажаніцца?

      – Хачу ніколі не разлучацца з вамі. Хачу, каб у нас былі дзеці! Хачу ўсё, што маюць звычайныя людзі! Ці гэта такія недазволеныя мары?

      Афіцыянтка прыйшла з пляшкаю шампанскага, спрытна адкаркавала, наліла два фужэры, паставіла некалькі талерак з закускамі.

      – Што ж, прызнаюся па шчырасці, мы марым па-рознаму, але, па сутнасці, пра адно і тое ж, – адказала Юля, як бы даючы згоду на тое, што прапаноўваў ёй Барыс.

6

      Клаўдзія Міхайлаўна чакала званка ад Юлі, а дзяўчына не адгукалася цэлы тыдзень. «Напэўна, нічога ў журналісткі не атрымалася з таго, што я ёй напляла, – ці то суцяшала, ці то дакарала сябе яна. – Бадай, не трэба, каб маё імя зноў абрастала застарэлымі плёткамі? А з другога боку, калі б артыкул атрымаўся такі, як я сабе ўяўляю, дык няхай бы пачыталі тыя, хто паверыў, што я была ворагам свайму народу. Гэта ж трэба было прыдумаць такое азначэнне! Напэўна, ва ўсім свеце да такога абсурду не дадумаліся. А ўсё для таго, каб СКАЧАТЬ