На парозе раю. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 17

СКАЧАТЬ чырвонатвары і паўнаваты, расплыўся ва ўсмешцы і ўзрадаўся не столькі нечаканаму матэрыялу, колькі таму, як ажыў і засвяціўся твар падначаленай. Загадаў пусціць сенсацыйную навіну ў нумар неадкладна. Юля падзякавала яму за тое, што ён здолеў раздзяліць яе ўзрушэнне, і сказала:

      – Прабачце, напэўна, я дрэнна спраўлялася апошнім часам з абавязкамі.

      – Усё выдатна, Юля! Я цалкам задаволены тваімі артыкуламі.

      – Вы мяне песціце, Мікалай Ігнатавіч.

      – Паважаю, – удакладніў рэдактар, – і чакаю новых матэрыялаў.

      – Адпрацую, пабачыце, сёння да мяне вярнулася надзея.

      Юля ўвайшла ў свой рэдакцыйны кабінет, узяла падшыўку газет за леташні год, разгарнула, убачыла нарыс пра Клаўдзію Міхайлаўну Мартынюк і спахапілася: «Столькі часу прайшло, я нават ні разу не патэлефанавала ёй. Як яна?»

      Юля дастала з шуфляды нататнік, адшукала патрэбны нумар тэлефона, пазваніла, папрасіла паклікаць Клаўдзію Міхайлаўну. Незанаёмы жаночы голас адказаў, што тут такая не жыве. Журналістка звярнулася ў гарадское даведачнае бюро, дзе ёй паведамілі, што Мартынюк памерла. Гэта навіна растрывожыла, усхвалявала душу, пасеяла ў сэрцы адчуванне віны. Міжвольна ўявілася, што Клаўдзіі Міхайлаўне перад смерцю патрэбна была нечая дапамога, а яна, Юля, нават і не згадвала пра яе. Здараецца роднасць душ не толькі па крыві, але па перакананнях, захапленнях ці аднолькавых поглядах на жыццё. Чамусьці Юля адчувала роднасць з гэтаю немаладою жанчынаю. Што ж для яе можна зрабіць цяпер? Занесці на магілу кветкі? Гэта зрабіць лёгка: у бліжэйшую суботу наведаць дзве магілы: сынаву і Клаўдзіі Міхайлаўны. І ўсё?.. Кветкі хутка завянуць. Памяць пра чалавека не павінна вянуць і засыхаць. Рашэнне прыйшло імгненна: трэба знайсці следчую справу Мартынюк і расказаць яшчэ раз пра гэтую жанчыну.

      Юля зноў пайшла да рэдактара і папрасіла напісаць заяву ў абласное ўпраўленне Камітэтата дзяржаўнай бяспекі з просьбою дазволіць ёй пазнаёміцца са справаю Клаўдзіі Міхайлаўны.

      – Сёння не змагу, а заўтра падрыхтую гэты дакумент, – паабяцаў рэдактар. – Але ж для таго, каб працаваць у архіве, трэба шмат часу.

      – Часу ў мяне дастаткова. Вы ж ведаеце, я зноў адна.

      – Нічога, Юля, трымайся. Свет вялікі. Добрых людзей шмат, – спачувальна ўсміхнуўся рэдактар. Твар у яго быў чырвоны і лагодны, як пірог, які толькі што дасталі з печы.

      Юля ўсміхнулася ў адказ, а сама падумала, што Мікалай Ігнатавіч, напэўна, ужо прычасціўся з самага ранку са свайго запаветнага сейфа рытуальнымі ста грамамі каньяку ці гарэлкі. На шчасце, на адносінах да калег, гэта адмоўна не адбіваецца.

      – Клаўдзія Міхайлаўна для мяне была душэўна блізкім чалавекам. Я нават не ведаю што, але нешта звязвае яе са мною. У мяне ёсць патрэба вывучыць яе лёс, няхай па следчых і судовых матэрыялах. Гэта ж лёс цэлага пакалення людзей, якія перажылі жахі таталітарнага рэжыму.

      – Добра, вывучайце, але не забывайце пра свае службовыя СКАЧАТЬ