Название: На парозе раю
Автор: Зінаіда Дудзюк
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Сучасная проза Беларусі
isbn: 978-985-581-006-4
isbn:
– Падобна на інсульт, – канстатаваў доктар. – Трэба везці хворую ў бальніцу.
– Мне можна з вамі? – спытала Надзя. – Я сястра ёй.
– А чаго вам ехаць? Хворую пакладуць у рэанімацыю. Туды наведвальнікаў не пускаюць. Як ёй палепшае, тады і прыходзьце наведаць.
Клаўдзію Міхайлаўну вынеслі на насілках. Надзя засталася ў пустой кватэры адна, вінавата падумала:
– Нездарма наш бацька казаў, што за грэх нябожчык і з таго свету адпомсціць. «Ніколі не скардзілася, каб што балела, і раптам – на табе! Напэўна, і запавет не склала. Зрэшты, я ды мае дзеці – адзіныя яе спадчыннікі».
Сваё замужжа Юля ўспрыняла з пэўнай доляй іроніі і з абсалютным спакоем. Цяпер стала модна выпрабоўваць сябе ў шлюбе. Як не атрымаецца сумеснае жыццё, дык можна развесціся. Не вялікая страта. Невядома, дзе шукаць тое каханне на свеце. Мо гэта яно і ёсць, толькі трэба лепш прыгледзецца. З Барысам ёй было лёгка і проста. Здавалася, што ён гатовы выканаць усялякае яе жаданне, хоць асаблівых капрызаў яна і не выказвала. Неставала часу. Паездкі ў раён і напісанне артыкулаў забіралі час, сілу і душу. Да таго ж у Барыса часта здараліся дзяжурствы ў святочныя дні, дык бачыліся яны рэдка. Часам Юля нават пачынала сумаваць па ім недзе ў дарозе. Барысу часцяком даводзілася самому гатаваць ежу, прыбіраць кватэру і нават мыць бялізну. Толькі калі пайшла ў дэкрэтны адпачынак, мімаволі занялася гаспадаркаю і заўважыла, што каханы муж часам па трое сутак не прыходзіць додому, усё праводзіць нейкія аперацыі і рэйды. Аднойчы, збіраючыся мыць ягоную міліцэйскую сарочку, праверыла кішэні, каб не сапсаваць якую патрэбную паперыну ці грошы, а знайшла фотаздымак, на якім Барыс трымаў на руках голую дзяўчыну. У Юлі ад нечаканасці ажно рукі затрэсліся і лоб пакрыўся кроплямі поту, быццам яна без дазволу дакранулася да брыдкай чужой таямніцы. Яна адкінула ад сябе фотаздымак, нібы змяю, а потым пачала таптаць яго нагамі. Хацела нават спаліць. Ды дзіцятка варухнулася пад сэрцам, і яна сцішыла свой гнеў, пайшла і легла на канапу, адчуваючы, як навальваецца на сэрца невыносны цяжар.
Так яна і праляжала, не ўстаючы, ажно да позняга вечара, пакуль не прыйшоў Барыс, ажыўлены, вясёлы.
– Што гэта? – спытала Юля, паказваючы рукою на фотаздымак, які ляжаў на падлозе сярод пакоя.
– А! Гэта! Я ж табе расказваў, як русалку злавіў, – Барыс нервова засмяяўся, хуценька падняў фотаздымак і схаваў у кішэню.
– Не хлусі. Ты мне нічога не казаў.
– Успомні. Пра русалку.
– У мяне добрая памяць. Такога не было.
– Не помніш? Тады слухай. Аднойчы ўвечары мы з сяржантам Міхальчуком ішлі па набярэжнай, чуем, нехта ў цемры плёхаецца. Думалі: тапелец. Я кінуўся ў ваду і дастаў голую дзяўчыну. Аказваецца, яна вырашыла пакупацца голенькая, бо не мела пры сабе купальніка. Сяржант мяне сфатаграфаваў на памяць.
– А цяпер ты ў гэтай русалкі па трое сутак дзяжурыш?
– Юлька, ну там няма нічога сур’ёзнага, – разгублена пачаў апраўдвацца Барыс. – СКАЧАТЬ