Название: На парозе раю
Автор: Зінаіда Дудзюк
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Сучасная проза Беларусі
isbn: 978-985-581-006-4
isbn:
Жадаю Вам, Іван Самуілавіч, поспехаў у працы і жыцці. Асабліва жадаю поспехаў у выкананні Сталінскай пяцігодкі, як бы хацелася ўбачыць СССР у 1950 годзе.
Мне ўсяго трыццаць адзін год, і праз нейкую паскуду (прабачце) я так пакутую і паміраю! Родны Іван Самуілавіч, я ж зусім ні ў чым не вінаватая, нікога не ведаю з ворагаў, ні з кім не маю сувязі. Разумею, што напружанне ў нашым раёне вялікае, банды рабуюць крамы, забіваюць партыйных і савецкіх работнікаў, але ж няўжо Вы можаце ўявіць мяне ў іх шэрагах? Я ж так любіла сваю Радзіму і савецкую ўладу. Спытайце, як я працавала ў падполлі ў т. Хромавай, Шаша, Кедрава.
З глыбокаю павагаю і сардэчным прывітаннем – К. Мартынюк. Мне хочацца, каб вы помнілі мяне. Невінаватая адыходжу з жыцця.
З гэтага ліста Юля зразумела, што Клаўдзія Міхайлаўна сапраўды ў той момант стаяла на мяжы самазабойства. Крыўда на бессардэчных людзей за несправядлівае абвінавачванне патрабавала пратэсту. Адзінае, што яна магла зрабіць, знішчыць сябе, каб застацца нямым дакорам сваім катам.
Журналістка ўявіла маладую Клаўдзію, яе страх і сорам перад няпраўдаю, якая раптам абрынулася невыносным цяжарам на яе душу, зрабіла нямоглаю, гатоваю развітацца з жыццём. Ад шчырага спачування Юлі стала цяжка дыхаць, як тады, калі яна стаяла над магілаю сына, быццам яшчэ адну страту перажыла ў жыцці. Але яна перасіліла сябе і перагарнула яшчэ адну старонку, дзе прачытала яшчэ адзін ліст Клаўдзіі Міхайлаўны. Гэта быў адчайны і безнадзейны крык душы:
«Дарагія тата і сястрычка Надзя!
Хачу паведаміць наступнае: мне вінная 300 р. цётка Усціна і ў маёй радыёле схавана 460 р., на ложку ляжаць 2 прасціны і 2 коўдры, астатнія мае рэчы вы ведаеце. Дарагая, адзіная мая сястрычка, насі іх на здароўе. Адрэз на паліто завязі ў Кобрын да Станіславы, няхай пашые табе, будзеш насіць ды мяне згадваць. Туфлі мае табе будуць па назе. Я нікому нічога не вінаватая. Мяне спасцігла вялікае гора – падазраюць у распаўсюджванні антысавецкіх лістовак, таму канчаю жыццё самагубствам.
Родныя СКАЧАТЬ