Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 10

СКАЧАТЬ адносін паміж паламі і ўвядзення 5-рублёвага падатку на калектыўнае выхаванне дзяцей[45]. У наступныя гады пазіцыя Луначарскага ў палавым пытанні стала яшчэ больш кансерватыўнай. Ён прапанаваў глядзець на асобу, якая мае 5–6 разводаў, як на злодзея, што мае за плячыма 5–6 крадзяжоў са ўзломам. Гэтыя думкі, выкладзеныя ў спецыяльнай брашуры, прысвечанай пытанням быту[46], Луначарскі агучыў на сваёй публічнай лекцыі ў Мінску 18 лістапада 1928 г. У прыватнасці, народны камісар асветы заклікаў адмовіцца ад погляду на жанчыну як на прадмет асалоды, а таксама выступаў супраць тых «новых» адносін, якімі «хванабэряцца многія маладыя шчалкапёры». «Які ж рецэпт мы можам даць моладзі ў адказ на яе пытанне аб тым, як ёй наладзіць свае палавое жыццё?» – рытарычна пытаў А. В. Луначарскі сваю аўдыторыю. І адразу ж даваў адназначны адказ: «Устрыманне. Устрыманне для моладзі зусім не шкодна»[47].

      Але галоўным апанентам А. М. Калантай стаў псіханеўролаг-марксіст А. Б. Залкінд, які ў сярэдзіне 1920-х гг. у шэрагу артыкулаў паспрабаваў сфармуляваць новую савецкую мадэль сэксуальных паводзін моладзі. Адпаведна ёй, клас пралетарыяў у мэтах рэвалюцыйнай мэтазгоднасці меў права ўмешвацца ў палавое жыццё яго асобных прадстаўнікоў. Палавое прыцягненне пралетарыя да тых, хто паходзіў з эксплуататарскіх класаў, Залкінд прапанаваў разглядаць у якасці аднаго з відаў палавых вычварэнняў, як прыцягненне «да кракадзіла, да арангутанга». У адносінах паміж мужчынам і жанчынай не павінна было быць флірту, заляцанняў, какецтва і іншых форм «палавога заваявання». Сэксуальная прыцягальнасць чалавека вызначаецца яго класавай прыналежнасцю.

      У 1924 г. выйшла папулярная праца А. Б. Залкінда з ашаламляльнай назвай «Дванаццаць палавых запаведзяў рэвалюцыйнага пралетарыяту», якая выклікала абмеркаванні, спрэчкі, водгукі ў друку. Яе пафас быў накіраваны на ўпарадкаванне сэксуальнага жыцця савецкіх мужчын і жанчын на аснове класавай, пралетарскай этыкі. У рэчышчы фрэйдысцкай тэорыі сублімацыі псіханеўролаг-марксіст прапанаваў маладым будаўнікам сацыялізму не спяшацца брацца шлюбам, устрымлівацца ад выпадковых сувязей, эканоміць сэксуальную энергію для грамадскіх спраў, шукаць сэксуальных партнёраў па класавай прыкмеце, пазбавіцца ад рэўнасці і, нарэшце, дазволіць класу карэктаваць палавое жыццё сваіх індывідаў[48].

      Характарызуючы розныя погляды прыхільнікаў пурытанскага спосабу вырашэння палавога пытання, трэба адзначыць, што іх аб’ядноўваў агульны погляд на сэкс як на нешта другаснае, на тое, што пасля пабудовы базісу сацыялізму вырашыцца само сабою. Аднак толькі асуджэнне апалагетыкі сэксуальнай разняволенасці не давала адказаў на важныя жыццёвыя пытанні, якія абмяркоўваліся на шматлікіх камсамольска-моладзевых сходах. Напрыклад, як ставіцца да кахання паміж мужчынам і жанчынай па-за межамі новага грамадзянскага шлюбу?

      Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі

      Адным СКАЧАТЬ



<p>45</p>

Полесская правда. 1926. 11 дек. № 286. С. 3.

<p>46</p>

Луначарский А. О быте. М.-Л., 1927.

<p>47</p>

Зьвязда. 1928. 21 ліст. № 267. С. 4.

<p>48</p>

Залкинд А. Двенадцать половых заповедей революционного пролетариата // Философия любви. В 2-х т. Т. 2. М., 1990. С. 224–255.