Название: Ні на небе, ні на зямлі
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Сказки
isbn: 978-985-7059-79-9
isbn:
Пагаварыў пан з дзяўчынкай і сабраўся назад ехаць, а ёй наказаў перадаць, няхай бацька ўвечары да яго прыйдзе.
Калі настаў вечар, бядняк пайшоў да пана. Той кажа яму:
– Ну, разумная ў цябе дачка. Але я ўсё ж такі разумнейшы.
І даў пан бедняку рэшата яек, папярэдзіўшы:
– Занясі дачцэ, каб яна пасадзіла на іх квактуху і да заўтра вывела мне куранят на снеданне. А не зробіць гэтага – загадаю бізуноў усыпаць!
Прыйшоў бядняк дахаты засмучаны. Сеў на лаве і плача.
– Чаго, татка, плачаш? – пытаецца дачка.
– Ды вось, дачушка, бяда: задаў табе пан новую загадку.
– Якую?
Бацька паказаў тое, што прынёс:
– Загадаў, каб ты на гэтыя яйкі квактуху пасадзіла і да заўтра вывела куранят яму на снеданне… Хіба ж такое магчыма выканаць?!
Дачка падумала і супакоіла:
– Нічога, тата. Заўтра нешта прыдумаем. А пакуль што, мама, бяры гэтыя яйкі ды смаж на вячэру яечню.
А раніцою сказала дачка бацьку:
– Вось табе, тата, гаршчок, ідзі з ім да пана. Перадай, каб пан за дзень край лесу высек, усё там выкарчаваў ды ўзараў, проса пасеяў, зжаў, змалаціў і ў гэты гаршчок зерня насыпаў – куранят карміць.
Зайшоў бацька да пана, падаў яму гаршчок і перадаў усё, што дачка сказала.
Пан зморшчыўся, паскуб вусы і заявіў:
– Што ж, разумная твая дачка. Але я ўсё ж такі разумнейшы!
Узяў ён ільну тры сцяблінкі і падаў бедняку:
– Занясі дачцэ, каб яна да заўтра гэты лён сцерла, спрала, выткала і пашыла з яго мне кашулю.
Зноў бядняк вярнуўся дахаты засмучаны. Дачка пытаецца:
– Што сказаў табе пан?
Падаўшы льну тры сцяблінкі, бацька растлумачыў ёй, чаго пан патрабуе.
– Кладзіся, тата, спаць, – супакоіла дзяўчынка. – Заўтра нешта прыдумаем.
А назаўтра яна дала бацьку тры кляновыя дубчыкі і сказала:
– Занясі пану іх, няхай ён пасадзіць, за адну ноч вырасціць і зробіць начынне для кроснаў, каб было як палатно яму на кашулю выткаць.
Зайшоў бядняк да пана, падаў тры кляновыя дубчыкі і перадаў тое, што дачка сказала.
Пан ажно пачырванеў і прамовіў:
– Разумная твая дачка, нічога не скажаш. Але я ўсё ж такі разумнейшы! Дык перадай ты ёй, каб яна да мяне прыйшла не пехатою і не прыехала на кані, каб была не голая і не апранутая, ды каб мне падарунак прынесла, а каб я не мог яго прыняць. Калі выканае ўсё гэта, вазьму яе за дачку – вырасце, пані будзе! А не выканае – кепска ёй будзе…
Вярнуўся бядняк дахаты ў засмучэнні яшчэ большым.
– Ну, тата, што табе пан сказаў? – пытаецца дачка.
– Ды вось, дачушка, нарабіла ты сваімі адгадкамі бяды і нам, і сабе… – і расказаў гаротнік, чаго пан патрабуе.
– Нічога, тата. Пастараемся неяк перахітрыць пана і гэтым СКАЧАТЬ