Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 6

СКАЧАТЬ Яго ўзварухненьне паслужыла прычынаю, што Елісавета з дапамогай Духа Сьвятога распазнала ў Дзіцятку Збаўцу і укленчыла з пакораю перад Марыяй.

      Такім чынам Елісавета стала першым чалавекам, якая абвясьціла Божай Маці яе будучыню.

      Сустрэча Марыі і Елісаветы на марцы Парагваю (1971 г.). Рэпрадукцыя карціны Барталамэўса Цайтблома (Bartholomaeus Zeitblom). І на марцы Нігера (1984 г.).рэпрадукцыя карціны Даменіка Гірландайё

      Cловы прывітаньня Елісаветы ўвайшлі ў склад вядомай хрысьціянскай малітвы, званай Песьня Найсьвяцейшай Багародзіцы. У адказ Дзева Марыя прамовіла велічны падзячны гімн, які пачынаецца са слоў: «…праслаўляе душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім» (Паводле Лукаша 1:46—48).

      Выява карціны Рафаэля «Сустрэча Марыі і Елісаветы» на блёку краіны Сэнт-Вінцэнт і Грэнадзіны (2012 г.)

      Дом Елісаветы і яе мужа Захарыі знаходзіўся ў Аін-Карыне (Вясна ў вінаградніку), маляўнічым прыгарадзе на захадзе Ерусаліма. Ён быў вядомы ў бізантыйскі пэрыяд, як горад Юдэі, які згадваецца ў Новым Запавеце (Лукаша 1:39). Гэта была радзіма Яна Хрысьціцеля, які абвясьціў аб прыходзе Ісуса Хрыста і хрысьціў яго ў рацэ Ярдан.

      Сустрэча Марыі і Елісаветы на марцы пошты Астравы Кука (1976 год) і на марцы пошты Емэну (1969 г.).

      «Сустрэча Марыі і Елісаветы» – мастак Vleughels Nicolas – марка Сьерра Леонэ (1994 г.). З маркі Ліхтэнштэйна (2010 г.) з капліцы Марыя-Хілф невядомага аўтара даведваемся, што на сустрэчу Марыю прывёз Язэп. На марцы пошты Кіпру (1985 г.) рэпрадукцыя карціны мастака Ларэнца Лота (Lorenzo Lotto)

      На горным схіле знаходзіцца царква Адведзінаў, якая належыць да ордэна францішканаў. Яна была пабудаваная на месцы, дзе знаходзіўся дом Елісаветы, маці Яна, які наведала Марыя.

      У 2000 годзе пошта Ізраіля выпусьціла марку, на якой разьмешчаны відарыс царквы Адведзінаў у Аін-Карыне

      Існуючая царква была пабудаваная ў 1955 годзе пасьля археалягічных раскопак на месцы папярэдняй царквы па праекце, распрацаваным вядомым італьянскім архітэктарам Антоніо Барлузі (Barluzzi), па-майстэрску ўпрыгожаная і ўтрымоўвае рэшткі старажытных пабудоў. Фасад Царквы ўпрыгожаны мазаікай, на якой адлюстраваны візыт Марыі, а сьцены дворыка ўпрыгожаны фарфоравымі таблічкамі з словамі Малітвы Марыі праслаўленьне Бога – Magnificant – «Праслаўляе душа мая Госпада…» на розных мовах.

      У Аін-Карыне знаходзіцца Горненскі манастыр, дзе ўшаноўваецца Ікона «Цалаваньне Божай Маці і Елісаветы». Пошта Расіі на марцы 2004 года адлюстравала гэты манастыр і Ікону

      «Даведаўшыся, што Марыя чакае дзіця, Язэп хацеў пакінуць Яе патаемна. Як чалавек вельмі добры, ён не хацеў аддаць Яе на зьнявагу і пакараньне згодна з суровым Законам. «Калі ж надумаў ён гэта, – вось, анёл Гасподні сьне явіўся ў яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Сьвятога; і народзіць Сына, СКАЧАТЬ