Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Падзеі перад Нараджэньнем Ісуса. Нараджэньне, дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста
Нараджэньне Маці Божай
Незадоўга да Нараджэньня Хрыста ў невялікім горадзе Галілейскім Назарэце жылі праведныя Ёакім з роду прарока і цара Давіда і Ганна з роду першасьвятара Аарона. Яны ня мелі дзяцей. А гэта ў тыя часы лічылася пакараньнем за грахі, так успрымалі іх стан суайчыньнікі. Аднак яны не гублялі надзеі на літасьць Божую і далі абяцаньне прысьвяціць Богу для служэньня ў храме дзіця, калі яго пашле ім Гасподзь. Аднойчы старац Ёакім прыйшоў у Ерусалімскі храм, каб прынесьці Богу ахвяру. Але першасьвятар не прыняў ахвяру, бо лічыў Ёакіма нявартым гэтага з-за бязьдзетнасьці. У вялікім смутку Ёакім пайшоў у пустэльню, дзе са слязьмі маліўся Богу аб дараваньні яму дзіцяці. Ганна, даведаўшыся што здарылася з мужам, таксама шмат і шчыра малілася. «Усё на зямлі прыносіць плод свой Богу; калі б у мяне было дзіця, я таксама прысьвяціла б яго Богу». Не паспела яна так падумаць, як зьявіўся перад ёй анёл і сказаў: «Ганна, твая малітва пачута Богам. У цябе скора народзіцца дачка; цераз яе будзе дадзена выратаваньне усяму сьвету і назавеш ты яе Марыяй. Імя гэта азначае «Ўзвышаная».
Анёл зьявіўся і Ёакіму і сказаў: «Бог прыняў малітву тваю і яўляе табе сваю мілату – жонка твая скора народзіць дачку Марыю, і народзінамі яе ўзрадуецца ўся зямля. І вось табе знаменьне: ідзі да храма Ерусалімскага і там, ля Залатых варот, сустрэнеш жонку тваю, каторай павядомлена тое, што і табе»
У 1999 годзе пошта Ізраіля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвіда Робертса, на якім ён намаляваў Калодзеж Дзевы Марыі, што знаходзіцца ў цэнтры Назарэту. Сюды магчыма прыходзілі па ваду бацькі Марыі і Марыя
Ёакім паспяшаў у Ерусалім і сустрэў жонку ля Залатых варот.
У 1992 годзе пошты Швецыі і Расіі ажыцьцявілі сумесны выпуск марак з рэпрадукцыямі ікон «Cустрэча Ганны і Ёакіма»
Падзея знайшла адлюстраваньне на іконах і карцінах. У хрысьціянскай рэлігіі (праваслаўі, каталіцызьме, уніяцтве) абраз, ікона – гэта выявы Ісуса Хрыста, Богамаці і сьвятых, якія маюць культавае прызначэньне).
Гісторыі Ганны і Ёакіма прысьвяціў свае творы Джота ды Бандонэ (італ. Giotto di Bondone, каля 1267—1337). «Сцэны з жыцьця Ёакіма і Ганны», ён намаляваў на сьценах капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі ў 1305 годзе. Пачынаецца апавяданьне ў левым верхнім куце правай сьцяны і ўвесь гэты ярус прысвечаны падзеям, якія напаткалі Ёакіма і Ганну – бацькоў Марыі, Маці Хрыста. Фрэскі цыклу «Жыцьцё Ёакіма і Ганны» уключаюць наступныя падзеі:
– 1. Выгнаньне бязьдзетнага Ёакіма з храма.
– 2. Ёакім сярод пастухоў.
– 3. Зьвеставаньне Сьвятой Ганне.
– 4. Ахвярапрынашэньне Ёакіма.
– 5. Сон Ёакіма.
– 6. Сустрэча ля Залатых Варот.
У 1972 годзе СКАЧАТЬ