Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова страница 5

СКАЧАТЬ покліч.

      Мілана зірнула пад ногі і пабачыла ў святле ліхтара вялікага чорна-белага ката, якога можна было б назваць увасабленнем кацінай элегантнасці. Бліскучая чорная спіна і бакі, падобныя да фрака, беласнежнае пышнае жабо, белыя пальчаткі на пярэдніх лапах і белае галіфэ на задніх. Асіметрычнае афарбаванне надавала кацінай пысцы характарнасці – з аднаго боку верхняя вусна белая, з іншага – чорная. Ад пераносся да ілба ішоў вузкі белы клін, скіраваны крыху ўбок, таму кот выглядаў пагрозліва. Ён прысеў на камень пры сцежцы, прыняўшы грацыёзную паставу і паводзячы раскошнымі белымі вусамі.

      «Якая сустрэча! Вітаю шаноўную!» – пачула Мілана голас з мяккай хрыпкай.

      Голас гучаў як быццам у ейнай галаве.

      Тэлепатыя.

      – Мурмур?.. – няўпэўнена прамовіла дзяўчына.

      «Вашэця не памыляецца, – адказаў кот. – Не варта здзіўляцца: я ў выгнанні, але мне шчыра не хацелася далучацца да тых мярзотнікаў, якія ўвасобіліся ў целах зямных мужчын. Я вырашыў, што стану звычайным хатнім катом, але буду цалкам усведамляць, хто я такі».

      – Ты маеш куды ісці?

      Зямныя прыгоды ката Мурмура, які насамрэч быў хатнім духам (фамільярам), выявіліся досыць тыповымі для хатніх жывёлак: яго кацянём узялі ў прыстойную сям’ю, два гады песцілі-галубілі, а потым з’ехалі за мяжу і нічога лепшага не прыдумалі, апрача як выкінуць прыгажуна на двор. Вось ужо два тыдні, як ён бадзяецца ў пошуку новых гаспадароў. Несумненна, ён знойдзе сабе дом, але Мурмура ўшчэнт заелі блохі, дый сабакі таксама бываюць небяспечныя.

      – Хадзем! – сказала Мілана, і кот пабег за ёй, задраўшы дагары доўгі і пышны хвост.

      «А ці будзе вашэця адпускаць мяне раз-пораз на вольны шпацыр? Я мушу слухаць жывую музыку! Я знайшоў патаемны лаз у філармонію!»

      – Ты невылечны! – засмяялася Мілана і нахілілася, каб пачухаць дзіва-ката па спіне.

      Ён задаволена муркнуў – гэтым разам цалкам сабе па-кацінаму.

      6

      Радыкс: Сонца ў Стральцы ў злучэнні з Юпітэрам і Нептунам у апазіцыі да Месяца ў Блізнятах

      «Беларускі Гавэл ідзе ў прэзідэнты».

      «Ці займее Беларусь свайго Вацлава Гаўла?»

      «Новае слова ў беларускай палітыцы: пісьменнік сабраўся на выбары».

      «Пісьменнік напіша новую старонку ў гісторыі беларускай палітыкі».

      Апошняе ўжо занадта. Дый папярэднія тры таксама не айс, а ў галаву болей нічога не лезе. Крызіс жанру. Пара ў адпачынак, пакуль гэтая сраная перадвыбарчая кампанія не запрацавала на ўсе застаўкі.

      Юрась Карповіч, спецыяльны карэспандэнт газеты «Наша Нядоля», уважаўся за вялікага майстра прыдумляць кідкія загалоўкі да сваіх і чужых матэрыялаў. Калі ён дзяжурыў на сайце, то слова ў слова запазычаныя артыкулы збіралі праглядаў болей за арыгіналы, а ўсё праз небанальныя, свежыя назвы. Але сёння здарыўся ступар: дэдлайны даўно мінулі, пра СКАЧАТЬ