Название: Вяртанне Ліліт
Автор: Юлія Шарова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-78-0
isbn:
Хто б сумняваўся.
Ліліт зняможана апусціла твар на рукі, што ляжалі на белым мармуровым стале. Яна цяпер не верыла ў Бясконцае, бо калі яно дапускае падпісанне ўгоды, падобнай да прысуду, дык на што можна спадзявацца.
Яна хацела падаць руку Еве, але загубіла і яе, і сябе.
Цэлая вечнасць у няволі наперадзе.
Цэлая вечнасць.
Частка І. Сукуб
1
Транзіты: Сонца ў Раку ў квадратуры з Юпітэрам і Уранам у Авене і апазіцыі з Плутонам у Казярогу
Першыя адчуванні будуць жахлівыя: рэзкі боль электрычным разрадам прабягае па ўсім хрыбетніку, потым задуха, потым заледзянеласць у пальцах рук, скроні, узятыя ў нябачныя клешчы, брудна-залатыя мухі перад вачыма. І боль, што не мае лакалізацыі, – жывёльны страх смерці. Уся паслядоўнасць адчуванняў наадварот, як пераматаны назад відэашэраг.
Найгалоўнейшае – каб яны не зразумелі, што ты загадкавым чынам не загінула і зноў можаш дыхаць. Болей за тое, зламаныя хрыбеткі неяк зрасліся ў адно імгненне, і ты можаш паварушыць рукой. Але не варушыся і не дыхай, іначай яны давершаць справу, і тады ўсё пачнецца спачатку.
– А дзеўка ўжо таго…
– Стрэльні для кантролю. Бач, дрыгаецца.
Уцелаўленне не можа адбыцца зусім незаўважна – рэфлексы ніхто не касаваў. Калі яны зараз «стрэльнуць», то наступная носьбітка з’явіцца толькі на найбліжэйшую поўню, а цябе прыцягне чорт ведама куды.
– Пох…й. Ёй п…ц.
У перакладзе на людскую мову гэта значыла, што страляць яны не будуць. Тая, каго ўжо клікалі Міланай, сканцэнтравалася на выкананні сваёй ролі. Яна не ўмела дакладна чытаць чужыя думкі – такіх здольнасцяў ёй не пакінулі, але яна чытала падзеі, што адбываюцца тут і цяпер. Мілана ведала, што ў аднаго з ейных катаў – дачка ў садку на іншым канцы горада. Кранальна. Бамбіза з рэльефнымі біцэпсамі-трыцэпсамі, які кагадзе забіў носьбітку, думаў пра сваю дачку – таўсмаценькую пяцігадовую дзяўчынку з носікам-бульбінай, як у любага таты. Амаль пятая вечара, час дзіця забіраць. У другога ўсё празаічней – здаць справу пра выкананы загад. У трэцяга – піва і футбол. Чацвёртаму, які за стырном, трэба аліву мяняць. Забіць двух чалавек і скінуць трупы ў лесапаласе на паўночным захадзе Масквы – проста частка іхнае працы, на якую яны не марнуюць ніводнай эмоцыі. Пасля яны спакойна разыходзяцца па сем’ях, качалках, барах і дзявулях. Цяпер іх усіх падціскае час, таму яны найхутчэй зваляць сваіх кліентаў у найбліжэйшую яміну і проста закідаюць галлём і леташнім лісцем.
– Няма калі зямлю капаць. Скідваем іх тут. Пох…й. Усе мянты купленыя.
– Во нармальнае месца. Прыцерушы іх лісцем. А то мала хто сюды прыпрэцца.
Мілана адчула моцны боль, СКАЧАТЬ