Название: Берлінская мазаіка
Автор: Алесь Тарановіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
isbn: 978-985-7007-04-2
isbn:
Плюс дваццаць у верасні.
Ціха. Суха. Сонечна.
Усё вакол заўсміхалася макава-пунсова.
Плаўна ляціць павуцінне. Сцелецца па зямлі, чапляецца за кусты і дрэвы.
Дэсант вечнага ў часе…
Гэта значыць… што Бог пасылае нам тэлеграму радасці.
Што наступіў канец дажджам, якія прасочваюцца ў ранішнія газеты.
Што цяжкі і шумны свет вялікага горада судакрануўся з іншым светам, і тыя хто не страціў свежасці ўспрымання прыроды, змогуць паглыбіцца ў аазіс радасці…
Што можна выправіцца на пошукі шчаслівага сябе.
Бабіна лета.
Як стан.
Як чаканне. Як жаданне.
Як выклік штодзённасці.
Маё дзясятае «бабіна лета» ў Берліне.
Хтосьці нябачны ўключае кнопку з надпісам «Play» і на ўскрайках маёй свядомасці пачынае граць «Jehtro tull». Аксамітная флейта i магічны голас Андэрсана будуць гучаць цэлы тыдзень…
Рамантычны шлюб мараў з рэчаіснасцю.
Вось і зноў я загаварыў пра «бабіна лета», якое па сялілася ў Кройцбергу.
Не трэба болей маляваць на небе сонца.
Зараз галоўнае – наладзіць струны сваёй душы ва ўнісон «бабінаму лету».
І тады можна будзе знайсці сцяжынку ў залюстроўе, не выходзячы за межы звычайнага.
Засведчыць сваю капітуляцыю перад багаццем і разнастайнасцю жыцця…
Са стратай пачуцця меры я руйную цвярозую плынь прозы, кідаюся ў абсяг новых гукаў і новых спалучэнняў фарбаў, нябачных улетку. Жаданне перадаць іншым сваё бачанне свету бывае настолькі моцным, што патрабаванне сувымернасці адыходзіць…
Нешта кліча – хутчэй з хаты! І я разумею – гэта знак.
Цяпер можна будзе знайсці сябе ўсярэдзіне аповеду пра «бабіна лета».
Гэта значыць, што несамавiты, стандартны свет адмераных будняў скончыўся.
Што на нейкi час перажываннi страцяць сілу, скурчацца і паменшацца, як шчыгрынавая скура…
«Stop» пакету праблемаў, напоўненаму стрэсамі.
Прырода і я, мы даем свой асіметрычны адказ на ўсю гэтую змушаную рэмарку нашых будняў…
Як там у песні: «А я сяду ў кабрыялет і паеду куды-небудзь…».
Я сядаю на свой старэнькі ровар і выпраўляюся ў падарожжа па кутках чароўнага свету старога Кройцберга, каб у чарговы раз здзівіцца незразумелай невынішчальнасці прыроды, бесcэнсоўна паматляцца сярод гарадскіх атавізмаў, паралельна асэнсоўваючы сябе…
Вуліцы, якія прымыкаюць да гары Кройцберг.
Гэта раён для тых, хто ўмее лавіць далікатныя гукі паэтычных струнаў Берліна.
Калі вы чалавек, у якога сябруюць між сабою паўшар’і галаўнога мозгу, калі вашая васьмёрка не распалася на два нулi, калі ў вас адчыненыя каналы духоўнага зроку і наладжаны гарманічныя суадносіны з рытмам Берліна – значыць вам туды…
Я выязджаю са свайго логавішча раніцай, калі коўдра смугі яшчэ нацягнутая да самых шпiляў сабораў, і грувасткая цішыня ловіць у свой невад ціхія гукі ранішняга горада, якi прасыхае ад сну.
Раніца ляжыць ціха і свежа…
Спачатку яна не адрозніваецца ад іншых. Сцягі на ратушы перасталі даваць поўхі ветру.
Млявы блінец сонца павольна выбіраецца з бялявага булёну, якi злiваецца ў рэкі і каналы.
Палатно неба хтосьці павольна залівае блакітнай акварэллю, каб затым павесіць на ім залаты злітак…
І птушкі нешта малююць на ім крыллямі.
У паветры вісіць павуціна, яна злучае тонкай ніткай учора і сёння, і ты разумееш, што Кройцберг адчынены вечнасці, але не часу, і што ў яго габелене перапляліся мінулае, будучыня і сучаснасць.
Час гэты адчувальны, важкi, бачны, надзейны. Ён размешчаны ў прасторы памяці.
У Кройцбергу ўсім дастаецца па кавалачку часу, якi, бы думка, працуе неўпрыкмет. Калі я бачу, як мігцяць абліччы часу, хочацца вырваць якое-небудзь з іх і павесіць у пакоі ў рамцы.
У прыроды няма межаў.
Яна ўпускае пад сваё крысо ўсіх і не ставіць шлагбаўмы, як гэта робяць людзі, якiя не пускаюць у свой свет іншых.
Кожнаму гораду ўласцівае сваё біяполе. У чым яго прырода – мне невядома. Але ведаю, што ўмею знаходзіць кантакт з ім.
Штораз адкрываю СКАЧАТЬ