Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 32

СКАЧАТЬ «дзіцячай» мовы, праз прыстаўныя склады – у жабрацкай мове гэта было «ку»: заўтра – кузаўтра, часта – кучаста і рана – курана.

      – Пастой, пачакай – ты мне пасвойму кажы, а не панашаму! – прасіў Даніла, абдымаючы сляпога за худыя плечы.

      – А ты разбярэш?

      – Я?! Я табе любую казань разьбяру!

      – Такіто ты ўжо разумны… Ну, слухай. Манько епіць скір’я дзеканы хрушч царызьнік хабні ў рэпсанкі, а конто клёвот?

      – Так, так… Дай падумаць… Зараз усё табе перакладзецца! – гарачыўся Даніла. – Пра хрушча штосьці? Не?

      – Ты ж казаў, разбярэш.

      – Не спяшайся, не спяшайся, – Даніла стукаў сябе ў лоб. – Можа, ты сказаў: «Даніла, гарэлкі хочаш?» Не?

      – Гарэлкі… У мяне ёсць трыццаць царскіх грошай асігнацыямі, а што я за іх куплю? – вось што сказаў!

      – Праўда? Малайчына, дзедку!.. – пахваліў Даніла. – Чэшаш, як пажыдоўску – ні хрэна не запомніць!..

      У гэты момант Чайкаў голас пазваў ардынарца, той падхапіўся, падчапіў шаблю і, не звяртаючы аніякай увагі на палоннага, пабег у большую хату. Лебедзеў ціхамірна стаяў каля вушака. Праз момант ардынарац паявіўся зноў. У адной руцэ ў яго была пустая патэльня, у другой – міса. Нават ад парожніх, пахла ад іх шкваркамі і капустаю. Лебедзеў зглынуў сліну.

      – Напшуд да камандзіра, – распарадзіўся Даніла, і калі Лебедзеў уваходзіў ужо ў расчыненыя дзверы, дадаў услед (як на жарабца свайго): – Ды не ўздумай мне балвацца!

      ХІІІ

      Увайшоўшы, Лебедзеў хутка і не без цікавасці пачаў абзіркваць баковачку. Пабеленыя столь і чатыры голыя сцяны, калі не лічыць на адной з іх ходзікаў з гірамі ў выглядзе шышак і фрагментам малюнка «Мядзьведзі ў сасновым бары» на цыферблаце, стваралі ілюзію, што баковачка большая, чым ёсць. Была яна даволі светлая, хоць на двары ўжо сутонела, чысценькая, і ўнутраным убранствам сваім нагадвала хутчэй жытло якойсьці набожнай, ахайнай, у перастарках засядзелай дзеўкі, чым прыстанак ваеннага чалавека; да таго ж Чайка не курыў, таму нават пахла тут чымсьці прытарнапосным, як пахне засунуты пад бэльку ці за абразы пучок зверабою або перакладзеная багуном ад молі пажоўклая бялізна ў старой шафе. Высокае, шырокае акно зноўтакі з нейкай дзявочай ахайнасцю завешана было празрыстым цюлем, які нават ў шырыню, каб не моршчыўся, расцягнуты быў на цвічках па перыметры рамы…

      Пры акне – жалезны ложак з чатырма бліскучымі шарыкамі на білах, гладка, паказарменнаму засланы дзяружкай колеру чорначырвонай шахматнай дошкі. Побач столік, на століку лямпа, кніга і абразок. У кутку пры дзвярах падвешаны на вяроўцы чайнік для ўмывання, знізу – таз. У другім кутку этажэрка з кнігамі і з паперамі.

      Пасярод баковачкі яшчэ быў стол, без абруса, круглай формы, за якім сядзеў цяпер Чайка і мірна калупаўся ў зубах сярнічкаю. Тут, у пакоі, без шыняля і без фуражкі, з зачэсанай набок чупрынкаю кампалка яшчэ больш падобны быў на якогась выпускніка кадэцкага СКАЧАТЬ