Название: Нічые (зборнік)
Автор: Андрэй Федарэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1071-5
isbn:
У вузкім доўгім калідоры, асабліва ў канцы яго, дзе стаяў яшчэ адзін днявальны, сапраўды было цёмна – калі б салдат не падаў голас, дык наляцелі б на яго і не заўважылі. Мірановіч запаліў лямпу. Па шчарбатых цагляных прыступках, якія вялі ўніз амаль вертыкальна, бы той карабельны трап, спусціліся ў сыры падвал. Раней, калі тут было вучылішча, у гэтым падвале размяшчаліся лабараторныя класы, сталярная майстэрня, а таксама розныя вялікія і малыя каморкі для дапаможнага вучэбнага інвентару. Цяпер усе яны служылі камерамі палонным чырвонармейцам і сваім «штрафнікам». Маленькія, пад самай столлю акенцы ў тых каморах, дзе яны былі, «зашылі» кратамі, на дзверы – ад вушака да вушака – навесілі засовы, зробленыя з дубовых плахаў, раздабылі навясныя замкі – і гатова турма, яна ж «цёмная», яна ж гаўптвахта, яна ж «чразвычайка» (і так некаторыя называлі). І тут, у гэтым падвале падумалася Чайку, што цікава не тое, што пачалі, як і любая іншая ўлада, з «цёмных», хоць і крычалі некалі, яшчэ ў Слуцку, калі абдумвалі план выступлення, – «якія там турмы, у нас што, іншага клопату няма, мы ж не палякі, не бальшавікі, не немцы і не балахоўцы, справа нашая святая і высокая», – цікава, што гэтыя камерыкаморкі ніколі не пустуюць.
Дзяжурнага не было відаць, праўда. аднекуль чуўся яго голас. А на тым месцы, дзе ён павінен быў быць, стаяў толькі табурэт ды столік, на якім – чайнік з кіпенем і шклянка.
Чайка з Мірановічам пераглянуліся, Мірановіч развёў рукамі. Пайшлі туды, на голас.
Дзверы ў адну з каморак былі расчынены насцеж. Гэта аказалася самая светлая і прасторная, з тапчаном, сталом і шафаю «камера». Зрэшты, ў ёй вельмі моцна было накурана. Дзяжурны сядзеў на адным тапчане з сябрамМірончыкам і гуляў у дваццаць адно. Мірончык якраз здаваў, дзяжурны, седзячы спінаю да дзвярэй, захоплены гульнёю, не бачыў начальства, нават не пачуў крокаў. «Давай… Яшчэ… Сабе!» – але Мірончык кінуў на тапчан карты і зрабіў яму знак – азірніся, маўляў… Дзяжурны ўраз падскочыў, стаў «смірна», сутаргава прабег пальцамі па гузіках кіцеля. Мірончык таксама падняўся, лена, неахвотна, нават самакруткі з рота не выцягнуў.
– Свабодзен, забірай свае манаткі і валі адсюль, – сказаў яму Мірановіч. – Ды падзякуй вось камандзіру палка, што злітасцівіўся… Будзеш п’янстваваць і самаволіць – атрымаеш публічна «дваццаць пяць»* і разжалаванне ў абоз.
Мірончык, відаць, і не чакаў нічога іншага, ведаў, што не паспее яшчэ як след у карты нагуляцца, як прыйдуць самі і адпусцяць. Сабраў з тапчана карты, дастаў з шафы шынель, перакінуў цераз руку. Калі выходзіў – адно зыркнуў на Чайку маўчком, спадылба.
– Ты мне яшчэ раз паглядзі такімі вачыма! – крыкнуў яму ўслед Мірановіч. – Абнаглелі ўжо дарэшты…
– Слухай, – успомніў раптам Чайка, – а тут жа яшчэ адзін павінен быць, гэты чырвоны, якога яны прывялі.
– Ну.
– Можна мне яго… дапытаць?
– Ты ж камандзір, а не я, табе ўсё можна. Дапытвай, вучыся, – пажартаваў Мірановіч. – Цяпер табе яго даць?
– Так.
СКАЧАТЬ