Название: Нічые (зборнік)
Автор: Андрэй Федарэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1071-5
isbn:
Бальшыню ў зале складалі сялянскія сыны, якія паспелі паслужыць у чырвоных і паспытаць, што гэта за мёд, бацькі якіх на свае вочы пераканаліся, што за шчасце польскія «рэквізіцыі» і бальшавіцкія «харчнарыхтоўкі», – дэлегаты, якія ненавідзелі «камунякаў» (як, зрэшты, і «пшэкаў») лютай нянавісцю і гатовыя былі рынуцца ў бой хоць цяпер, проста з гэтай залі, з голымі рукамі, – ды нават не ад нянавісці, а зза таго толькі, каб змыць з сябе таўро «дэзерцір», саромнае, несправядлівае таўро, бо ніякімі дэзерцірамі, што значыць здраднікамі, яны сябе не лічылі, ды і на самой справе не былі імі, а проста хацелі ведаць, за якую трасцу, за каго яны павінны складаць свае галовы?
Гэта была цёмная стыхійная маса. Многія з іх нават чуць не чулі, што ёсць нейкі «урад» нейкай «беларускай рэспублікі» (мінскіх Кнорына з Чарвяковыммарыянеткаю ніхто за людзей не ўспрымаў), а калі й чулі, не верылі гэтаму, не маглі ўспрымаць гэта ўсур’ёз. Атрымлівалася, ён, гэты «урад», сядзеў невядома дзе, як мыш пад венікам, і не заяўляў аб сабе ані піскам.
Яны ведалі тры рэальныя сілы: палякі, саветы і БулакБалаховіч. Першыя і другія, само сабою, адпадаюць, застаецца трэці. Дарма, што «бацька», пашкамутаны пад Мозырам бальшавікамі, ужо не той, дарма, што пагадзіўся на інтэрніраванне сваёй арміі палякамі – не такі гэта чалавек, каб скласці пакорліва лапкі: вунь, і сам раз’яждае, дзе хоча, і атрадамі яго забітанашпігавана ўсё Палессе.
Выдатна ведалі пра гэтыя настроі і самі «балахоўцы». Адчуваючы сваю моц, не сумняваючыся ў сваёй хуткай перамозе на з’ездзе, яны паглядалі на кучку незалежнікаў паблажліва, амаль са шкадаваннем, як дарослыя на дзяцей – што ж, пагуляйце СКАЧАТЬ