Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 10

СКАЧАТЬ выплаканых, вымучаных адзінотаю, не было ўжо ні злосці, ні гневу; не было ўжо сілы наракаць ні на гэтае непрыкаяннае сабачае жыццё, ні на гэтых людзей, што звялі з сабою яе чалавека, ні на самога гэтага чалавека, які немавед чаго, дзеля чорта лысага ацураўся сям’і…

      – Данілу перадаць што? – спытаў Чуб ціха.

      Адказу не дачакаўся.

      – Ну, нічога… Мо якнебудзь, – сказаў, абы хоць што сказаць.

      Вярнуўся ў меншую хату. Карпа прыбіраў са стала. Набітая торба – мяшок добры, а не торба, – стаяла прыслоненая да прыпечка. Дзяніс пазіраў у акно, калупаў пазногцем падаконнік. Шынялёк і фуражка віселі каля дзвярэй на ўбітых у сцяну драўляных палачках – «вешалцы».

      – Ну што – адзявайся памалу, – сказаў Чуб. Прыўзняў торбу за лямкі, паважыў. Пабаяўшыся, мусіць, што абарвуцца, падхапіў другой рукою знізу, прыціснуў да жывата.

      – Кажу ж, захварэў… – Дзяніс нават не павярнуўся. – Горла дзярэ… І галава…

      – Хай мо і праўда пабудзе трохі, – нясмела ўступіўся за сына Карпа. – Скажэце ўжо там… Мо сварыцца дужа не будуць, Даніла ж там пры начальстве…

      – Ну, глядзі.

      Чуб паставіў торбу на падлогу, выцягнуў з кішэні Кецкаў наган, паклаў на край стала.

      – На – на ўсялякі пажарны. Вінта забяру, мала што… І за ноч пастарайся вылечыцца, – дадаў насмешліва. – Каб заўтра з раніцы быў, як штык, у Семежаве. А то і Даніла не паможа… Чуеш?

      – Угу, – буркнуў Дзяніс, так і не павярнуўшыся.

      Неўзабаве воз зарыпеў прыстылымі да зямлі коламі, Гнат цмокнуў і шлёгнуў канцом лейцаў бліжняга каня, падвода сарвалася з месца і шпарка пакацілася снегавой дарогаю да лесу. За падводай цугам, на адлегласці метры паўтара адзін ад аднаго пацягнуліся звязаныя палонныя. Збоку ішоў Мікола, пасвістваючы, з вінтоўкаю на плячы. Ззаду – рукі ў кішэнях – Чуб.

      Стоячы каля веснічак, гледзячы ўслед, Карпа перахрысціў працэсію і тады толькі схамянуўся:

      – Вяроўку, вяроўку неяк перадайце, хлопцы!

      Але яму не адказалі. Падвода ад’ехала ўжо далекавата і ніхто, мабыць, не пачуў.

      V

      Цяжка сказаць, на што разлічвалі, што за планы выношвалі «бацькі»камандзіры Слуцкай брыгады, якая пакінула горад і выправілася след у след за палякамі, невядома, чым бы гэта скончылася (хутчэй за ўсё калі б палякі так і адступалі далей – пад Ліду, пад Брэст ці да самой Варшавы, нашыя случчакі рабілі б тое самае, ціснучыся да іх), каб не ўмяшаўся яго вялікасць гістарычны Шанец. Той самы, які яшчэ не раз акажа паслугі гэтым некалькі тысячам амаль бяззбройных людзей, заціснутых на латачцы зямлі паміж дзвюма аграмаднымі арміямі…

      Палякі сталі за ракою Лань, чырвоныя прасунуліся крыху далей на захад за Слуцк. Так брыгада атрымала ад літасцівага лёсу першы падарунак – яна засталася на тэрыторыі сваёй мясцовасці і сярод сваіх людзей, часта ў прамым сэнсе – сярод блізкіх і дальніх сваякоў. Паміж вельмі ўмоўнымі, зігзагапункцірнымі лініямі франтоў і ўтварылася СКАЧАТЬ