Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 9

СКАЧАТЬ натхнёная думка прыйшла мне ў галаву ды падказала мне хоць адно слова! Бо раней не-не ды надараліся такія хвіліны, калі я без ніякай цяжкасці мог скласці доўгую рэч, проста бліскуча выдаць яе!

      І вось я сяджу на лаўцы і ўсё малюю на паперы «1848»; я пішу гэты лік уздоўж і ўпоперак, на тысячу розных ладоў, і чакаю, ці не наведае мяне выратавальнае натхненне. Плойма ўрыўкавых думаў тоўпіцца ў галаве, настрой сутоння наганяе сум, абуджае ўва мне сентыментальнасць. Восень ужо надышла, яна пачынае ўсё хіліць да сну, мухі і казуркі ўжо адчулі яе подых, у лістоце дрэў і на зямлі чуцён шоргат – гэта жыццё не хоча скарацца, яно неспакойнае, шумнае, няўрымслівае, яно ў сваім змаганні супраць памірання не шкадуе сілы. Усе паўзучыя істоты зноў высоўваюць жоўтыя галовы з імху, варушаць канцавінамі, абмацваюць зямлю доўгімі вусікамі, а потым раптам падаюць, перакульваючыся дагары лапкамі. Кожная былінка набывае асаблівае, непаўторнае адценне, адчуўшы подых першых халадоў, бледнаватыя сцяблінкі цягнуцца да сонца, апалае лісце шамаціць на зямлі, нібы тыя чарвячкі-шаўкапрады. Восеньская пара, карнавал тлення, крывава-чырвоныя пялёсткі руж маюць колер хворага цела, палыхаюць цудоўна-знішчальным бляскам.

      Я сам адчуваў сябе не раўнуючы як чарвяк, які гінуў сярод гэтага свету, гатовага пайсці ў спячку. Ахоплены неспасціжным страхам, я ўскочыў і вялікімі крокамі пачаў бегаць па дарожцы. «Не! – крыкнуў я і сціснуў кулакі. – Так далей быць не можа!» І зноўку сеў, узяўся за аловак, вырашыў высіліцца і напісаць артыкул. Я не меў права апускаць рукі: кошт платы за кватэру стаяў у мяне перад вачыма.

      Павольна, вельмі павольна думкі мае прыходзілі да ладу. Я засяродзіўся і, не спяшаючыся, узважваючы кожнае слова, напісаў дзве ўступныя старонкі. Яны маглі быць уводзінамі да чаго заўгодна: да дарожных нататак або да палітычнага агляду – як яно мне заманецца. Гэта быў выдатны пачатак і да таго, і да другога.

      Потым я пачаў шукаць змястоўнага стрыжня – каго-небудзь ці што-небудзь, пра што варта было б напісаць, – але нічога такога не мог знайсці. Гэтыя марныя высілкі прывялі да таго, што мае думкі зноў пачалі блытацца, я адчуў, як мазгі адмаўляюцца працаваць, галава робіцца пустою, і вось я ўжо зноў зусім не адчуваю яе на плячах. Гэтую пустэчу, што зеўрала ў мяне ў галаве, я адчуваю ўсёю сваёю істотаю, мне здаецца, што ўвесь я выпетраны з галавы да ног.

      – Божа, Божа ты мой! – выгукнуў я ў роспачы, а потым усклікнуў яшчэ і яшчэ раз, не могучы вымавіць ні слова болей.

      Вецер шамацеў лістотаю, насоўваліся хмары. Я пасядзеў яшчэ крыху, задуменна гледзячы на паперу, потым склаў яе і, не спяшаючыся, схаваў у кішэню. Зрабілася холадна, а ў мяне цяпер не было камізэлькі; я зашпіліў куртку да самага верху і засунуў рукі ў кішэні. Потым я ўстаў і пайшоў.

      Хоць бы гэтым разам мне пашчасціла, толькі гэтым разам! Гаспадыня ўжо разы са два глядзела на мяне, моўчкі патрабуючы грошай, а я вымушаны быў, збянтэжана пакланіўшыся, праслізнуць міма. Больш я так не магу: калі яна зноў акіне мяне такім позіркам, я шчыра прызнаюся СКАЧАТЬ