Название: Голад (зборнік)
Автор: Кнут Гамсун
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7165-10-0
isbn:
Згадалася тое, чаму мяне вучылі ў дзяцінстве, у вушах загучаў ціхі голас, які чытае Біблію, і я пачаў размаўляць сам з сабою, насмешліва нахіліўшы галаву ўбок. Навошта мне турбавацца пра тое, што мне есці і піць і што пачапіць на гэты мяшок з вантробамі, які завецца тленным целам? Хіба Айцец Нябесны не сілкуе мяне, як сілкуе птушак, і не аказаў мне асаблівай міласці, абраўшы за нікчэмнага раба свайго? Божыя ксты крануліся маіх нерваў, ледзь прыкметна парушыўшы лад у іх вузлах. А потым Госпад выцяг ксты свае – і вось на іх засталіся абрыўкі нітак і камячкі маіх нерваў. І таксама засталася зеўраць дзірка ад кстоў яго, кстоў Божых, а яшчэ – рана ў маім мозгу. Але, крануўшыся мяне кстамі правай рукі сваёй, Госпад пакінуў мяне і не чапаў больш, і не было мне ніякага зла. Ён адпусціў мяне з мірам, адпусціў з адкрытаю ранай. І не было мне ніякага зла ад Бога, бо ён – Госпад наш на векі вечныя…
Вецер данёс да мяне музыку і спевы студэнтаў, – значыць, ужо была трэцяя гадзіна. Я дастаў аловак і паперу, хацеў напісаць што-небудзь, і раптам з кішэні ў мяне выпала кніжачка з талонамі на галенне. Я палічыў талоны: іх заставалася шэсць.
– Дзякуй Богу! – міжволі выгукнуў я. – Яшчэ тыдзень-другі я магу галіцца ў цырульніка і мець прыстойны выгляд!
Гэтая маленькая знаходка адразу змусіла мяне акрыяць духам, я старанна разгладзіў талоны і схаваў кніжачку ў кішэню.
Але пісаць я не мог. Напісаў некалькі радкоў, а больш нічога не прыходзіла ў галаву, думкі мае былі недзе далёка, і я не мог засяродзіцца. Усё мяне адцягвала, даймала, з усіх бакоў падступалі новыя ўражанні. Мухі і маленькая заедзь садзіліся на паперу і перашкаджалі мне, я дзьмуў на іх, каб прагнаць, дзьмуў з усяе моцы, але дарэмна. Гэтая жамяра мітусілася, круцілася, тулілася да паперы, упіралася так, што тонкія лапкі гнуліся. Ад яе проста немагчыма было пазбавіцца. Яна заўсёды знойдзе, за што зачапіцца, яна шукае шурпатасці і няроўнасці на паперы і сядзіць да таго часу, аж пакуль ёй самой не захочацца паляцець прэч.
Пэўны час гэтыя маленькія крывасмокі займалі мяне, я закінуў нагу на нагу і даволі доўга назіраў за імі. А потым да мяне даляцелі гукі кларнета, і ад гэтага думкі мае скіраваліся ў іншы бок. Наракаючы на сябе, што ніяк не атрымліваецца напісаць артыкул, я сунуў паперу ў кішэню і адкінуўся на спінку лаўкі. У такія хвілі мая галава бывае гэткая ясная, што мяне наведваюць самыя цудоўныя думкі, і я, разважаючы, нізвання не стамляюся. Я сяджу, адкінуўшыся назад, пазіраю на свае грудзі, на ногі і бачу, як яны час ад часу кратаюцца суладна з ударамі майго пульсу. Я прыўзнімаю галаву, мяне ахоплівае нейкае дзівоснае, небывалае адчуванне, па маіх нервах прабягае нейкая дзіўная хваля, нібы трапяткі прамень святла раптоўна успыхнуў ува мне. Я гляджу на свае чаравікі і быццам сустракаюся са старым сябрам, быццам нейкая часцінка маёй істоты зноў вяртаецца да мяне, пачуццё яднання захліствае мне душу, СКАЧАТЬ