Рух. Алесь Пашкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рух - Алесь Пашкевіч страница 7

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Уздыхнула і стомна пацягнулася фраў Клара, затым сонна ўсміхнулася, заміргала, убачыўшы над сабой чужога мужчыну, нервова крыкнула, – нібыта апяклася аб яго, – і, укручваючыся ў коўдру, саскочыла на падлогу. Заўважыўшы мужа, задрыжэла і з істэрычным крыкам «O mein Got! Heinrich, das ist ünmöglich![1]» выбегла са спальні… А Генрых Люцыус нават галавой не павёў: – Дык куды ў цябе, свіння, выстраліць?! – Ён марудна і са смакам узвёў курок рэвальвера і нацэліўся. – У галаву, каб раскалоўся твой паганы чэрап і жонка ўбачыла мазгі на падушцы? Ці ў сэрца, каб выцекла паболей тваёй юрлівай крыві?!

      Віктар Аляксандравіч гатоў быў вось-вось страціць прытомнасць… – А можа, напачатку ў калена, каб ты яшчэ паскавытаў перад смерцю і абмачыўся ад болю?

      Люцыус узняўся і марудна працокаў да ложка. Ягоны колішні сябар з вытарачанымі вачыма прыліп да сценкі, выставіў наперад дрыготкія рукі і зашаптаў: – Не, не… Не забівайце…

      Люцыус уздыхнуў і прысеў побач, паклаў руку з рэвальверам на скамечаную прасціню і… таксама нечакана зашаптаў: – Калі хочаш, будзеш жыць. Толькі наўзамен адпрацуеш. Мяне зацікавіць любая інфармацыя з тваёй Канцылярыі, Генштаба ці наогул міністэрства. І ты мне яе будзеш перадаваць, ясна?! – Слова «ясна» было выкрыкнута, яно ляснула куляй па вушах атарапелага палкоўніка. – У адваротным выпадку ты за шчасце ўспрымеш самазабойства… Твае фотаздымкі ў абдымках з разведчыцай-іншаземкай мы разашлём з адпаведным тэкстам па многіх кабінетах Пецярбурга, – Люцыус пастукаў рэвальверным дулам па кішэні, з якой вынырваў раменьчык фотаапарата.

      – І тады ты нават сваімі вершамі не адмыешся. Як кажуць, besser ein Auge verlieren als den guten Ruf.[2] Па-вашаму неяк больш дакладна: беражы сукенку знову, а гонар змоладу. Ясна?!

      Віктар Аляксандравіч уздрыгнуў і ціха заківаў… Так хутка завербаваць чалавека яшчэ ніколі не ўдавалася мацёраму разведчыку расійскай секцыі аддзела ІІІ-В нямецкага Генштаба Генрыху Люцыусу. Ён нават з нейкай шкадобай зірнуў на свайго няшчаснага візаві (ці, падумаў, як вымаўляюць у любімым ім Парыжы: vis-à-vis) і паспрабаваў супакоіць: – А так нічога не здарыцца, ды і нічога страшнага ты не будзеш рабіць.

      – Ага… – нечаканана абудзіўся Віктар Аляксандравіч. – За здраду з жанчынай – здрадзіць айчыне?!

      Люцыус хмыкнуў, у здзіўленні матнуў галавой, – так што кучаравы чуб адкінуўся назад, – і працягваў на «вы»: – Толькі давайце без патэтыкі… Мы ж – саюзнікі. Самі ж, гер палкоўнік, бачылі, як нашыя імператары з’явіліся перад войскам – як браты. Словам, не рвіце душу. Будзьце здаровымі! – Люцыус устаў і пайшоў да дзвярэй, каля якіх павярнуўся і дадаў: – Вось што яшчэ… Мілая ваша жоначка Елізавета Мікадзімаўна нават згоду падпісала аб супрацоўніцтве са службай выведкі… у мінулы свой візіт у Францыю. І, па ўсім, пакуль не пашкадавала. І на сустрэчах у тэатры што-кольвек з вашых запісаў нам перадала. Так што вы, калі ласка, таксама пастарайцеся. Нагадаю яшчэ раз: абмен інфармацыяй паміж саюзнікамі – гэта СКАЧАТЬ



<p>1</p>

Божа мой! Генрых, гэта немагчыма! (Ням.)

<p>2</p>

Лепш страціць вока, чым добрую рэпутацыю (ням.).