Название: Рух
Автор: Алесь Пашкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7119-64-6
isbn:
Прозвішча Адамавай маці да замужства таксама было Здановіч. Гэта яна, сястра згаданага закатаванага паўстанца, на Каляды 1863-га сустрэлася ў Караляўцы-Кёнігсбергу з Казімірам Мацкевічам, куды прывезла мандат на выданне газеты «Голас з Літвы» і сродкі на тое. «Голас» мусіў інфармаваць Еўропу пра іх барацьбу і стаць зборным штабам вайсковай экспедыцыі з Усходняй Прусіі і Каралеўства Польскага ў Літву-Беларусь і Жамойцію.
Газета выходзіла тры месяцы, а ў красавіку 1864-га Казімір Мацкевіч і Марыя Здановіч, ужо як венчаныя муж і жонка, выедуць на сустрэчу з ваенным камісарам Літвы за мяжой Баляславам Длускім у Парыж, дзе і даведаюцца пра канчатковую паразу паўстання. На руках у іх застануцца невялікая сума грошай і «білет» на права свабоднага пражывання ў Францыі з пячаткай Аддзела Літвы Польскага Нацыянальнага ўрада, а праз паўгода – з’явіцца і сын Адам… Ён разгарнуў новую папку – якраз з адбіткамі «Голасу з Літвы» – і пачаў нетаропка чытаць прыкамечаныя, пажаўцелыя, памеру звычайных улётак старонкі… «Мы вычарпалі ўсе мірныя сродкі. Патрабавалі, каб цар нам даў, што нам трэба, – не даў.
Пайшлі далей і распачалі пасіўнае супраціўленне. Спявалі і маліліся да Бога, каб прывёў Маскву да одуму. Але Масква была пад уладай сатаны і не слухала Боскіх натхненняў, і, калі на нашых вуснах была малітва, пасылала кулі ў нашы безабаронныя грудзі…»
«Век ХІХ вялікі плёнамі… З хіжага дэспатызму пачалі праяўляцца правы чалавека; спачатку паасобку, а потым аб’ядналіся ў хор, які выйшаў з Францыі і дайшоў да Масквы… Усё, што працівіцца волі Бога і правам чалавека, злучаецца з лагерам царызму…»
З кожнай старонкай для Адама зноў адкрываўся таямнічы свет: свет яго бацькі, свет яго маці, свет іх далёкіх невядомых продкаў, – тое, што здавалася хоць і міфічнай атлантыдай, але падсвядома пульсавала ў ягонай ліцвінскай крыві.
Ап’янёны згукамі мінулага і супакоены імі, ён і заснуў над тымі газетамі. І было яму ў той час соладка, шчасліва і цёпла – у нядаўна купленым на нядзельным кірмашы сінім швэдары, якія толькі пачалі прыжывацца ў Францыі і які нагадваў яму той, ужо даўно малы і зношаны, звязаны на шатландскі ўзор мамай – незадоўга перад адыходам яе ў свет лепшы…
ІV
Гаючыя гразі сілезскага курорта не атушылі жаночыя сакрэты Елізаветы Берг. Аднак праз два месяцы яна абвесціла мужу аб сваёй цяжарнасці, і той – як апантаны карнат – да ночы насіў Лізуню на руках, бесперастанку шаптаў «курка мая пушыстая», пакуль жонка не зазлавала на свайго «бясхвостага пеўніка»…
Трэба прызнацца, Віктар Аляксандравіч, хоць і прайшоў немалую вайсковую кар’еру з грубымі казармамі напачатку, ад нараджэння адчуваў у сабе мяккую лірычную душу. Яшчэ з кадэцкага корпуса СКАЧАТЬ