Название: Рух
Автор: Алесь Пашкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7119-64-6
isbn:
Вільгельм ІІ
А затым пасярод лета 1890 года Віктар Берг нечакана атрымаў загад прыкамандзіравацца на вайсковыя зборы пад Нарвай. Каб аздобіць жонцы самотныя дні, ён абаніраваў у піцерскім французскім тэатры месца і настойліва папрасіў адпісваць на ягоныя лісты. А яшчэ мусіў набыць паходны рыштунак і сядло (каня з веставым даў начальнік кавалерыйскай школы).
На другі дзень пасля прыбыцця ў лагер давялося рыссю пераадолець каля сарака вёрстаў пыльнымі жнівеньскімі дарогамі – пасля чаго ледзь не патрапіў у лазарэт. Затое назаўтра падчас сняданку палкоўнік Берг бачыў зблізу адразу двух імператараў: аграмаднага ў сваёй мядзведзістай паставе Аляксандра ІІІ – у зялёным вайсковым сурдуце і фуражцы (якая здавалася замалой для ягонай гарбузаватай галавы) і Вільгельма ІІ, невысокага маладога чалавека са смешна ўзнятымі ўверх вусікамі, які нядаўна стаў нямецкім кайзерам ды каралём Прусіі і, выглядала, яшчэ не звыкся са сваім становішчам. Імператары пасля сняданку селі ў адкрыты экіпаж, але Вільгельм ІІ мусіў устаць і спехам зняць паліто, пададзенае яму лёкаем… Аляксандр ІІІ падкрэслена гучна называў калегу на «ты» і задаволена ўсміхаўся. Следам за каранаванымі інспектарамі ў лёгкія карэты ўціснуліся ваенныя міністры і міністры замежных спраў. Высокапастаўленыя асобы рушылі да Нарвы, за імі – кавалькада малодшых чыноў з розных расійскіх і нямецкіх ведамстваў. Усе статныя, са ззяннем вяльможнай пыхі на прыпухлых пасля бяссонніцы тварах. У адным з іх… так! Берг пазнаў свайго знаёмага па леташняй замежнай вандроўцы Генрыха Люцыуса. Іх позіркі сустрэліся, і немец-вершнік першым узняў руку, павярнуў каня і пад’ехаў бліжэй. У ім заўважалася нейкая змена. Вочы пад густымі брывамі падаліся нейкімі нежывымі, шклянымі нават… Можа, таксама ад бессані?.. Твар схуднелы, без ранейшай жывой мімікі. Аднак Генрых прывітаўся ўсё ж з радаснай усмешкай: – Пазнаяце? А я ўжо, Віктар Аляксандравіч, ведаў, што вы тут… Надоечы сустрэў у тэатры вашую жоначку. Падалося, яна моцна сумуе адна ў Пецярбурзе… – Бог з вамі, гер Люцыус, як не пазнаць! Дасюль удзячны за ваш наймілы escorte… – Берг ніякавата аблізнуў вусны: – Як не забыў і пра вашае ласкавае абяцанне з фрау Кларай павячэраць у нас.
Аляксандр ІІІ
– Дзякуй, але… самі разумееце, служба. Яго імператарская вялікасць кайзер адбудзе дамоў праз тры дні, а там яшчэ з тыдзень невылазнай працы ў пасольстве… – Дык, безумоўна, пазней! Я ж таксама пакуль залёг тут на манёўрах.
– То сустрэнемся! – Люцыус ускочыў на каня.
– Загадзя напішыце, калі… І вось нарэшце – за плячыма пыльныя паходныя абеды ды вячэры спехам. Жонка з нечаканай радасцю пачала рыхтавацца да сустрэчы з нямецкімі сябрамі яшчэ з раніцы, сама кантралявала кухарку, колькі разоў нагадвала, каб СКАЧАТЬ