Мой цвік (зборнік). Аляксей Палачанскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой цвік (зборнік) - Аляксей Палачанскі страница 4

СКАЧАТЬ Завялі сабе толькі праблем. І дзе-та яны зараз?

      Раман думаў пра тое, што, мабыць, гэта маладосць такая, што ў маладосці і думкі, і ўчынкі маюць зусім іншыя мэты, чым у яго веку. І што такія людзі, як Стары Раман ці жонка, ніколі гэтага не зразумеюць. І яшчэ ён усё намагаўся ўзгадаць, што сам думаў у маладосці.

      Жонка ўсё мітусілася побач, і ён раптам сказаў галасней, чым звычайна:

      – Ды сядзь ты ўжо, пасядзі! Цэлы дзень бегаеш – не набегаешся.

      Жонка здзіўлена спынілася, не выпускаючы з рук вядро. “Сядай, сядай”, – паўтарыў Раман і пасунуўся. Жонка прысела, але неяк нясмела, на край, бы збіралася зараз жа ўставаць. Нейкі час сядзелі моўчкі: Раман задуменна сагнуўшыся і ўтаропячыся сабе ў ногі, а жонка глядзела туды-сюды на непрыбраны падворак, на хлеў, на градкі. Тады Раман сказаў:

      – А памятаеш, як мы калісьці хацелі… паехаць. Куды мы хацелі?

      Ён казаў голасам старога паддатага летуценніка, а жонка адказвала лагоднай, але будзённай гаворкай, нібы ўшчувала малога:

      – Ну, памятаю. На мора, мусіць, збіраліся.

      – …а тады думалі: можа, бліжэй куды… у горад хоць…

      Жонка маўчала, і праз нейкі час ён насмеліўся:

      – Дык што, а паехалі кудысь, як мы тады хацелі! Хоць адпачнём трохі, не ўсё табе тут маяцца.

      – Да што ты, стары, завёўся сёння? Куды я табе паеду, калі ж тут во, гаспадарка, усё. Курэй пусціш, свінням дасі, там на гародзе корпаешся – Ванда прыйдзе язык пачасаць, карову падаіць, вось табе і ноч. А есці гатаваць хто будзе? Куды нам ужо ехаць, ідзі лепш вячэраць, пакуль не таго.

      Яна падхапіла вядро і пабегла, пабегла. А Раман застаўся гэтак жа сядзець на ганку. Яму раптам стрэльнула: як ён быў малады і як усё думаў, хацеў. І як думаў, што можа ўсё змяніць, калі толькі сабрацца як след. І вось мінула сорак год, а ён ні разу так і не ўзгадаў пра гэта. “І гэта ж усё я быў, – працягваў Раман – Не хтосьці іншы”. Ён адкінуў цыгарэту ўбок, але адразу пацягнуўся за ёй і запаліў. Падумаў пра заўтрашні дзень і моцна пазяхнуў. “Трэба будзе трактар у Івана… дроў выпісаць з кубаметр… дый парэчкі пачынаюцца… і скасіць ля плота”, – вярталіся думкі да звыклага парадку, а потым Раман моцна, з прысвістам, зацягнуўся і неяк здзіўлена плюнуў:

      – Але ж хлопцы гэтыя… халера іх!

      Уначы Раман падняўся на вядро, а пасля ўсё ж вырашыў выглянуць на двор. Выйшаўшы за дзверы, ён сцепануўся і смачна ўдыхнуў летняе паветра. Месяц вісеў над дахам, як кавалак гарэзнага сыру. Было трохі смешна бачыць яго вось так, на небе, побач з комінам – дакладна як на малюнку, толькі Раман не ведаў на якім. “Пайду трохі выйду на вуліцу, толькі гляну, як там”, – Раман адхінуў старую брамку і выйшаў на дарогу. Вуліца была апусцелай, а клёны клалі на яе свае цені. Раман пастаяў, паглядзеў у адзін бок, у другі, потым пакрочыў уздоўж плота. Ён адчуваў амаль юнацкае хваляванне і ўсярэдзіне нешта трымцела. “Дзе-та зараз Раман?” – падумаў ён пра сябра, пра тое, што той, напэўна, спіць ужо даўно, і ад гэтай думкі яму трохі паспакайнела. Ён не хацеў бы зараз сустрэць яго. Няхай, можа, у іх і ёсць СКАЧАТЬ