Мой цвік (зборнік). Аляксей Палачанскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой цвік (зборнік) - Аляксей Палачанскі страница 5

СКАЧАТЬ зухаватай удаласцю. Цені цягнуліся на другі бок вуліцы, да хат, якія выглядалі занядбанымі і пустымі. Перайшлі праз скрыжаванне з двума паваленымі знакамі і пракраліся пад клёнамі.

      Знак “40” побач з домам старасты стаяў пад самым ліхтаром. Ані не бянтэжачыся, дзяды падышлі і ўжо спрактыкавана, бясшумна выцягнулі яго з зямлі. Малады Раман пералез праз плот, а Стары перасунуў яму знак, намагаючыся не шумець. Яны падабраліся пад самую хату, і Малады прашаптаў:

      – Дзе ён спіць?

      Стары моўчкі паказаў на другое акно. Дзяды падцягнулі знак і селі на кукішкі. Пераглянуліся апошні раз, і Стары Раман усміхнуўся і хіснуў галавой, а Маладому здалося, што яны з сябрам насамрэч абсалютна аднолькавыя людзі. І што ўсе людзі таксама вельмі падобныя.

      – Ну, давай!

      І яны падхапіліся, узялі знак і з размаху ўсунулі яго ў акно. Пачуўся крык, віск, бой аскепкаў. Яны ўбачылі ў праём здранцвелага старасту пад коўдрай і яго ашалелую жонку. Знак упаў упоперак іх ложка і з’ехаў адным канцом на падлогу.

      – Янка, дабранач! – крыкнулі дзяды разам, і разам зарагаталі, і тут жа далі дзёру праз гарод, праз плот і далей куды ногі нясуць.

      – А ты глядзі ж, які месяц! Як сыр! – крычаў Стары Раман на вуха свайму сябру. – Да толку! Да то-олку!

      З дзікім гіканнем несліся дзяды па пустой вуліцы, а жоўты кавалак сыру бег за імі і смачна пасміхаўся.

2011 г.

      Мой цвік

      У мяне ёсць цвік. Я знайшоў яго аднойчы, калі шукаў пульт ад тэлевізара. У той дзень я ляжаў на канапе, як звычайна, апусціўшы руку ў міску з семкамі, праглядаў усё, што мне паказвалі: надвор’е, навіны, серыялы. Але ўсё гэта ліпла да мяне, назапашвалася ўсярэдзіне, каб аднойчы там скончылася вольнае месца, як на дыску. І калі гэта адбылося, я не змог больш нічога ўспрымаць і пачаў ліхаманкава шукаць пульт. Ім даўно ніхто не карыстаўся, я знайшоў яго пад канапай, запылены, у парванай плёнцы. Я стаў на калені і памкнуўся ўзяць яго, але тут жа здрыгануўся – нешта балюча ўкалола палец. Асцярожна я выцягнуў з-пад ложка доўгі іржавы цвік – сантыметраў на дзесяць.

      Я сеў на канапу і круціў яго ў руках, мне было прыемна гэта рабіць, адчуваць форму, даўжыню, шурпатасць іржы. Я прагнуў дзейнасці. Пустэча перапаўняла мяне – я змог адчуць гэта адразу, як выключыў тэлевізар. Цішыня была нязвыклай, крыху бянтэжыла, у ёй я адчуваў сваю бескарыснасць. Я быў чалавек без справы, без дасягненняў. Не было нічога, думкі аб чым прынеслі б мне задавальненне, акрамя, мабыць, майго цвіка. Гэта быў мой адзіны інструмент і я пачаў думаць, што мне з ім зрабіць. Напэўна, менавіта ў той момант я вырашыў змяніць сваё жыццё, пакінуць нейкі след сваім нашчадкам, прынесці карысць грамадству. Я стаў свядомым чалавекам.

      Так я выправіўся ў падарожжа з адным цвіком у руках. Гэта быў пераломны дзень у маім жыцці, я вырашыў стаць лепшым, высакародныя намеры ўзносілі мяне ў завоблачныя вышыні, я верыў у сябе, верыў у будучыню і ў штосьці яшчэ. Вырваўшыся са сваёй кватэры, з гэтай клеткі, у якой згасае паэтычнасць СКАЧАТЬ