Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Новыя абставіны неслі вялікія змены. З лістоў ад баяр было бачна, чаго патрабуе Масква ад разрозненых і пасвараных правадыроў паўстання. Але ці пойдуць на ахвярнае змаганне апалчэнцы і самазваныя казакі? Усё ж паслы не паддаваліся каралеўскаму ціску.
Апантаныя прапанавалі каралю ўжыць да паслоў сілу. Раззлаваны кароль, як на здзек, менавіта Льву Сапегу 12 сакавіка 1611 года загадаў паведаміць мітрапаліту Філарэту і князю Галіцыну, што яны арыштоўваюцца.
Вялікі канцлер сядзеў у задуменні. Вось—вось павінен з’явіцца кур’ер і невядома як дасца звязаць апошнія падзеі з новымі звесткамі. Ці не паляцяць у агонь дастаўленыя лісты?
Але раней за кур'ера з'явіўся бліжэйшы наведвальнік. Леў Сапега падняў на сына ўсмешлівы позірк.
– Што там чуваць у двары? – заківаў галавою на знак прабачэння за нестасоўную цікаўнасць. – Добра, добра, не буду выпытваць таямніцы. Але і ты пачутае ад мяне не разгалошвай.
– Вам усё жарты, ойча, – крыўдліва папракнуў Ян Станіслаў.
– Дык я ж дзень пры дні самавіты ды засяроджаны, – усміхнуўся канцлер. – Хочацца і пажартаваць. Але размова наша будзе надзвычай сур'ёзнаю.
– Слухаю ўважна і ўважліва, – крыху ў тон бацьку, але не пераходзячы межаў дазволенага, прамовіў Ян Станіслаў.
– Проста з мосту: – Я на Сойме мушу адстойваць новую выправу, але не хачу, каб ты ў ёй удзельнічаў.
– Чаму, ойча? – усё—ткі крыўдна падумаць, якія чуткі выкліча яго сыход з войска.
Ян здзіўлена паглядзеў на бацьку, ці не працягвае жарты. Не залічваў сабе вялікіх учынкаў, але не хаваўся і харугвай сваёй, што мог, выконваў. Не дапускаючы сына да пытанняў ці пярэчанняў, канцлер пачаў тлумачыць.
– Двое галоўных паслоў, якія адстойвалі Уладыслава, князь Галіцын і Філарэт выпраўляюцца да Польшчы.
– Як гэта? – усклікнуў Ян.
Разумеў, што паспешлівае каралеўскае рашэнне азначала паразу бацькавай канцэпцыі, якую так старанна праводзіў – Арышт! Думаю на доўгія гады, – уздыхнуў вялікі СКАЧАТЬ