Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 84

СКАЧАТЬ наём”. А куды б гэта яны пайшлі, апроч як сюды, да караля? – з'едліва заўважыў канцлер. – У сам час прыйшла згода Найяснейшага пана.

      Бражына ведаў, што ад 21 сакавіка 1611 года пан усвяцкі стараста пабыў тут, пад Смаленскам, і атрымаў ад караля гарантыю на выплату задаўненага жолду свайму палку. Але не ведаў, як паставіўся да абяцанкі караля колішні гетман царыка.

      – Што ж, калі кароль абяцае жолд, як магу не верыць, – прамовіў Ян Пётр да вялікага канцлера. – А ці павераць жаўнеры, не ведаю? – лёгкі ўздых усвяцкага старасты сведчыў пра марнасць падобнай надзеі. – Пойдзем пад Маскву. Адтуль будзе лепш бачна, што ды як. На злом галавы людзей не паганю і сам не палезу. Калі поўнай сплаты выканаць не ўдасца, чакай чарговай канфедэрацыі. Ім ужо лік збіўся.

      Леў Сапега ўздыхнуў ад горкага ўспаміну і працягнуў навучанне свайго ганца.

      – Што належыць, пан стараста ў лістах знойдзе. Але дадасі на словах, каб супраць канфедэрацый асабліва не ціснуў. Я думаю, жаўнеры запатрабуюць вяртання дадому. І так будзе лепш, чым трымаць іх там. Спатрэбяцца на іншую вайну, у якую Княства несумненна будзе ўцягнута.

      Вялікі канцлер зазначыў: – З усім гэтым трэба ўправіцца да Сойму, таму, пане—браце, спяшайся, – палагодзіў загад прыязнай усмешкай.

      Хто вораг і хто хаўруснік наўгародцам?

      Яшчэ ад той пары, калі абаронца і спрыяльнік святой Русі ад часоў Кулікава поля святы Сергій, аб’явіўся Кузьму Мінічу Сухаруку з наказам разбудзіць спячых, Ніжні Ноўгарад цвёрда трымаў верхавенства ў супраціве захопнікам. Прападобны Сергій вуснамі свайго абранца загадаў збіраць казну, склікаць ратных людзей ды вызваляць Маскоўскае гасударства ад ворагаў.

      Было тое, ці прымроілася не так можа богабойнаму, як патрыятычнаму і палітычна спрытнаму пасадскаму, але заклік ягоны, ды ўласны прыклад, падзейнічалі. Меў у веры сваёй несумненную перавагу над прыхаднямі з Рэчы Паспалітай, якія не надта ведалі, дзеля чаго апроч здабычы заявіліся на Масковію. Толькі нешматлікія і не моцныя розумам верылі ў наўруцэнне Масковіі, а тым больш Пэрсіі, якая, халера ведае, дзе хаваецца за гарамі, морамі, стэпамі.

      Святое пакліканне дапамагло Казьму Мініну знайсці надзейнага паплечніка. Абодва прыйшліся да сэрцаў пасадскага люду і значнай часткі дваранства.

      – Не кожны, стаўшы старастам, першым і добраахвотна паклаў бы перад народам сваю маёмасць, – з глыбокай пашанай прамовіў князь Дзьмітрый Пажарскі. – Тое, што пасадскі загадвае скарбам, аддзяляе грашовую справу ад ратнай, абодвум на карысць, з тым і ўсяму міру.

      – Ды ўжо ж, – пагаджаліся ваяводы. – Зарудзкі раздаваў казну аднадумцам ды прыбочным, а ратнікі галадалі ды разбягаліся. А казна ж не з неба – гарады давалі! – Згуртуем гарады вакол Ніжняга – ратнікаў збяром, – пераконваў князь нерашучых. – Гвалтам ды рабункам разбэшчанага казацтва канец паложым. Пакуль з бліжэйшымі бедамі не разбяромся, марнаваць сілы на караля не варта. Ягоная шляхта і так доўга не вытрымае.

СКАЧАТЬ