Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Асабіста займуся, яснепане, – з паклонам запэўніў сакратар. Канцлеру данеслі, што там ды тут спустошылі ягоныя колішнія ўладанні. Несумненна помста тых, хто прызначаў захопленыя землі Кароне. Не выключаў валтузні з чарговай жаўнерскай канфедэрацыяй. А галава занята непакоем, што Рэч Паспалітая, страціўшы шмат сіл у маскоўскіх войнах, будзе няздольная адбіць цалкам мажлівага турэцка—татарскага наезду. Ці ўсведамляе гэта «каморная рада»?
Непакоіліся і маскоўскія паслы.
– Выглядае, кароль робіць усё, каб наша пасольства правалілася, – у роздуме прамовіў князь Галіцын да мітрапаліта Філарэта. – Але ў такім выпадку канец усёй задуме Льва Сапегі і гетмана Жулкеўскага.
Князь Васіль Васільевіч Галіцын ад пачатку не спрыяў польскім і ліцьвінскім памкненням. Але гетман па ўсіх учынках выглядаў на чалавека людзкага, палітыка гнуткага і князь не працівіўся ў адкрытую. А хіба з каралём нешта атрымаецца? Ні гетман, ні Леў Сапега не пераканаюць Жыгімонта лічыцца са скрытай сілай Масковіі. А пераход каралевіча на праваслаўе! Задушацца ў злосці каралеўскія езуіты! Не ўдасца ўшчаміць на Крэмль каралевіча, хіба што не надоўга. Мабыць у душы кароль гэтага пабойваецца і не пагодзіцца адпраўляць сына на Маскву.
– Дасць Бог і ўсе каралеўскія спадзяванні туды ж пойдуць, – як угадаўшы думкі князя, хмыкнуў у бараду Філарэт.
Абодва пераглянуліся нібы змоўшчыкі, кожны са сваімі патаемнымі спадзяваннямі. Прызначалі пад шапку Манамаха розныя галовы, але не прыблудныя.
– А мы мусім стаяць непарушна, – сцвердзіў Галіцын, як загадаў.– Кароль ніколі не пагодзіцца на падпісанае намі з Жулкеўскім.
– Думаю, неўзабаве пераканаемся, – кіўнуў Філарэт. – Як толькі з'явіцца Жулкеўскі.
Галіцын пляснуў у далоні, выклікаючы служку.
– Спроворь мне, брацец, главного над стрельцамі. Калі той з'явіўся, напалоханы мажлівым наганяем, князь дазволіў сесці і задаў некалькі дробных пытанняў, каб супакоіць двараніна.
– Трэба, любезны, пранюхаць ці шчыльная сетка вакол горада. Ці няма якіх дзірак між іхнімі рэгімэнтамі.
– Як здагадваюся, трэба звязацца з ваяводам Шэінам?
– І з ваяводам і з войскам ягоным, – удакладніў Галіцын.
– Цяжка, святлейшы, але пастараемся, – запэўніў дваранін.
– Чай, православные в ліцьвінском войске імеются, – умяшаўся ў размову Філарэт. – Не откажутся помочь. А мы со Львом Сапежком переговорім, што он скажет по этому делу.
– Разумна, – СКАЧАТЬ