Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Але патрыярх, замест угавораў бласлаўляў усеагульны паход на Маскву, дазваляў прысягу каралевічу толькі пры ўмове пераходу яго на праваслаўе і вызвалення дзяржавы ад ліцьвінскіх і польскіх палкоў. З вялікімі цяжкасцямі, заступніцтвам цудатворцы Ніколы Зарайскага, зборышча чэрні ўдалося разбіць і прагнаць каго на Маскву, каго аж на Украіну.
Гетману Жулкеўскаму заставаўся адзін клопат. Яшчэ 5 верасня, узважыўшы сітуацыю, наладзіў перад лагерам Яна Пятра Сапегі збройную дэманстрацыю. Крыху пужануць, трохі папярэдзіць, а заадно і падтрымаць пана Яна перад нязгоднымі камандзірамі. Сапега, даўшы сабе і падначаленым прыкінуць выгады і страты розных шляхоў, сам схіліўся да ўзнаўлення перамоваў пра пераход разам з войскам на бок караля. Праз дзень генеральнае кола заакцэптавала ўмовы пагаднення Яна Пятра Сапегі з Жулкеўскім, а 24 верасня Сапега рушыў ад Масквы і разлажыў свае войскі на зіму ў ваколіцах Мешчоўска блізу Калугі. Праз месяц паслы караля прывезлі яму згоду на прыняцце войска на службу. На працягу снежня пераконваў свае атрады да поўнага пагаднення з Жыгімонтам і дапяў свайго. Васіля Шуйскага 14 кастрычніка 1610 года перавезлі ў Троіцкі манастыр, а 22 кастрычніка разам з братамі перадалі палякам, а тыя вывезлі іх да Рэчы Паспалітай. Войска Рэчы Паспалітай, пакінутае ў сталіцы, і маскоўцы жылі з каменем запазухай. Хоць і сыйшлі з горада васемнаццаць тысяч стральцоў, людзі Гасеўскага штодзень мелі па некалькі разоў трывогі, так што коні ўвесь час стаялі пад сёдламі. Трывожныя весткі даляталі з Ніжняга Ноўгарада. Кружылі граматы супраць захопнікаў, варожых праваслаўнай веры. Ежы, праўда, хапала таннай і ўдосталь.
Каму мець шапку Манамаха?
Не спяшалася вялікае маскоўскае пасольства да Смаленска. Князь Галіцын хутаўся ў мяккае футра і не мог пазбыцца прыкрых, навязлівых думак. Што прынясе пасольства Масковіі? Колькі б ні перакупіў кароль абяцанкамі ды наданнямі, нават між самых імянітых застануцца ўпартыя. А як пачне на троне чужы моваю і звычаямі падлетак, пэўна ні гетман, ні Сапега не патлумачаць. А напэўна ж разумеюць, што стане цацкаю ў руках нейкага рэгента. Падлетак, калі на тое пайшло, у нас і свой ёсць. Вунь як Філарэт прэ свайго сына баярам і люду на вочы. Рэгента і шукаць не спатрэбілася б. А сёння зямлі патрэбен муж імяніты, розуму дзяржаўнага, досведу адпаведнага. Так што не трэба спяшацца, з пасольства будзе пшык, а тады і настане час належных людзей. Шкада, загінуў Захар Ляпуноў, але памагатыя разумнаму і гойнаму чалавеку заўсёды знойдуцца. Князь Васіль Галіцын ніколі не гнаў ад сябе думку пра шапку Манамаха. Ці ж не ён выправіў на той свет цара Фёдара Гадунова, ці ж не ён кіраваў расправай з царэвічам—самазванцам? І ад справы няўдольнага Шуйскага не ўхіляецца. Хто больш годны царскага пасаду? І перад каралём Жыгімонтам не падскаквае, як Аўраамій Паліцын. Гэты ад пачатку верыў і не таіўся ў размовах, што Жыгімонт неадменна сядзе гасударом на Маскве. А яшчэ праваслаўны духоўны! Напэўна ўжые славу свайго манастыра на карысць абіцелі і сваю ўласную. А што дзяржава маскоўская апынецца пад лацінствам, СКАЧАТЬ