З дазволу караля і вялікага князя. Леў Казлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу З дазволу караля і вялікага князя - Леў Казлоў страница 7

СКАЧАТЬ паколькі пры двары аціраецца столькі людзей, то і не трэба аб гэтым напамінаць.

      Праз нейкі час той жа дваранін зноў прыслугоўваў каралю. Але Жыгімонт, на руках якога красаваліся ўжо іншыя пярсцёнкі, і не падумаў іх здымаць. А на разгублены погляд свайго «асістэнта» сказаў: «Для вас дастаткова тых, што вы ўзялі раней, а гэтыя могуць спатрэбіцца каму іншаму».

      Па старым звычаі кароль і вялікі князь Жыгімонт час ад часу наведваў Літву, дзе цешыў сябе паляваннем. Асабліва ён любіў назіраць за тым, як сабакі змагаюцца з мядзведзем. Аднойчы падчас такой сцэны пан Халецкі, староста чаркаскі, што стаяў каля яго вялікасці, здзівіўся, што сабакі чамусьці без асаблівага жадання ідуць на звера.

      – Відаць, іх занадта абкармілі перад гэтым, – выказаў меркаванне кароль, – таму і не бяруць яго.

      – Тады, найяснейшы пане, – параіў староста, – пусці на мядзведзя сваіх пісараў, бо як яны ні аб’ядаюцца, а ўсё бяруць і бяруць.

      З якой прычыны Жыгімонт I, сын Казіміра Ягайлавіча, стаў называцца «Стары»? Мо таму, што жыў 81 год? Але дзеду яго Ягайлу пераваліла аж за 83, і ніхто не дадумаўся ў дапаўненне да імя ахрысціць таго яшчэ і «Старым». А можа, што доўга насіў карону і велікакняжацкую мітру? I зноў жа не, бо дзед быў польскім каралём ажно 48 гадоў! А ўнук аддаў «манаршыя шапкі» свайму сыну, якому ледзь споўнілася 10 гадоў. Каралеўскі стаж Жыгімонта-сеньёра налічваў у той момант у два разы менш гадоў у параўнанні з дзедаўскім. Праўда, яму ўжо стукнула шэсцьдзесят тры, і, відаць, у гэтым салідным узросце ён палічыў, што такія цацкі, як карона ці мітра, больш падабаюць яго дзіцяці, Жыгімонту-юніёру. А каб не блытаць, па прапанове каралевы Боны, апошняму надалі яшчэ адно імя – «Аўгуст». Можа, пад уплывам Рэнесансу? Пра ўплыў Боны Сфорцы мы яшчэ паразважаем, але да матэматычных разлікаў больш вяртацца не будзем, прынамсі на гэтай старонцы, каб не змарыць адных чытачоў і не адбіць ахвоту ў другіх. Скажам толькі па сакрэту, што ў нейкай невядомай яшчэ хроніцы ўпамінаецца мімаходзь, як каралева звярталася да свайго мужа-караля: «Паслухай, стары!». Здаецца, тут усё зразумела. А што тычыцца этычнага боку гэтай формы звароту, то нагадаем, што каралева была маладзей за яго… усяго на 27 гадоў. Не, хопіць, хопіць! Пара вярнуцца на наш гуманістычна-гумарыстычны шлях.

      У сярэднявеччы і ў пазнейшыя часы ў многіх каранаваных асоб і іх каранаваных палавін была мода на блазнаў. Не мінуў такога атрыбуту і жыгімонтаўскі двор. Гэты цуд уседазволенасці і трапнасці ў словах, што адрасаваліся налева і направа, а нярэдка і наверх, называўся Станчык. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць з запалам, што ён паходзіў са Станькава, якое знаходзіцца паблізу Крутагор’я, ці Койданава. Пакінем падобныя біяграфічныя даследаванні да лепшых часоў і паслухаем самога Станчыка.

      Неўзабаве пасля таго, як у каралеўскім замку ўладкавалася маладая каралева Бона, ад якой Жыгімонт Стары спадзяваўся дачакацца нашчадка-Ягайлавіча, у яе гонар было арганізавана вялікае СКАЧАТЬ