З дазволу караля і вялікага князя. Леў Казлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу З дазволу караля і вялікага князя - Леў Казлоў страница 6

СКАЧАТЬ Партрэт Івану Васільевічу спадабаўся, хаця напісаны быў даўнавата. Што ж зробіш, кожны хоча выглядаць у падобных выпадках маладзейшым. Рэзалюцыя маскоўскага гаспадара прыводзіцца ў той жа «Хроніцы»:

      «Мне няхай застаецца гэты партрэт, а дачку маю Алену хай жывы князь літоўскі бярэ на ўсё жыццё».

      Не прайшло і некалькі гадоў, як цесць і зяць, забыўшыся пра сыноўне-бацькоўскі дагавор, пасварыліся і сталі ваяваць. Ці тут разважаць аб звычайных сямейных адносінах! Розніца ў тым, што сваяцкія спрэчкі на дзяржаўным узроўні выходзяць бокам простым людзям: «Паны б’юцца, мужыкам ілбы трашчаць».

      А з польскага боку хутка прыйшло традыцыйнае запрашэнне вялікаму князю літоўскаму на трон. Справа ў тым, што Альбрэхт памёр, а попыт на Ягайлавічаў трымаўся. Хаця і ў самога Аляксандра са здароўем было не вельмі, усё ж каралём ён стаў.

      Ёсць старажытная ўсходняя прымаўка: «Сустракаюцца стогадовыя сяляне, не сустрэнеш стогадовага чыноўніка». Такое, відаць, траплялася і ў нас.

      Кароль і вялікі князь Аляксандр Ягайлавіч паехаў на паляванне ў Налібоцкую пушчу і сустрэў там лесніка, якому, як казалі, было ўжо даўно за сто, але выглядаў ён даволі маладжава.

      – Ці наведвала цябе калі хвароба? – спытаў старога Аляксандр.

      – Не, найяснейшы пане. Хвароба не гасціла ў мяне, бо я не меў чым яе частаваць, – адказаў ляснік.

      Пражыў Аляксандр усяго сорак пяць гадоў. Але дынастыя Ягайлавічаў на ім яшчэ не канчалася. Справы ў Кароны і Літвы ішлі больш-менш нармальна, і гэта ставілася ў заслугу чарговаму іх прадстаўніку. А нястомны Час цягнуў за сабою даўжэзны абоз перамен. Сярэднявечча паступова размывалася Рэнесансам. Людзі станавіліся больш дасціпнымі, што не абмінула і каранаваных асоб.

      Прыправа да гуманізму

      Рэнесанс, Адраджэнне, гуманізм… Гэтыя паняцці добра вядомы і ў нашай гісторыі, іх звычайна звязваюць з часамі панавання апошніх двух Ягайлавічаў – Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста. Але, заўважце, у Італіі ў герцагствах і рэспубліках, якія там існавалі, адраджалася тое, што ўжо некалі было ў старажытных Грэцыі і Рыме. А для іншых краін, напрыклад, пра якія ідзе ў нас гутарка, то, шчыра кажучы, тут адбывалася Нараджэнне. Нараджэнне нечага зусім новага, чаго ў гэтых мясцінах і блізка не назіралася. Але хай сабе будзе Адраджэнне, Залаты век і іншыя карысныя з’явы. Невядома, ці называў сябе «адраджэнцам» альбо «рэнесансістам» наш славуты Францішак Скарына, а што гуманістам ён быў, гэта сумнення не выклікае.

      Гуманізм найбольш наглядна праявіўся ў простых людскіх адносінах. Чалавек менш стаў пазіраць на нябёсы, а больш аглядацца вакол сябе. Ён падабрэў і смялей выказваўся адносна свайго калегі, разлічваючы на такую ж дабрату і разуменне. Але галоўнае – акрыяла і паступова распаўсюдзілася пачуццё гумару. Вось тут і адыгралі сваю выдатную ролю выцягнутыя з самых разнастайных, цудам уцалелых крыніц антычныя анекдоты. Аднавіліся класічныя сюжэты з галоўнай СКАЧАТЬ