Название: Play.by
Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6808-92-7
isbn:
Не прайшло і дня, як мне нясцерпна захацелася яе перачытаць, нібыта я прапусціў у ёй нешта значнае. Прасіць другі раз адну і тую ж кнігу было сорамна, а таму я папрасіў зусім іншую кніжку, а тую скраў. Жаданне чытаць і перачытваць кнігу было настолькі моцнае, што ніякага сораму за свой крымінальны ўчынак я не адчуваў. Я страшэнна радаваўся, што кніга ў мяне, што яе можна насіць з сабою і чытаць. Я насіў яе ў сваім школьным партфелі і чытаў на ўроках, хаваючы пад сталом. Толькі мая радасць была не такая доўгая, як хацелася б.
Кніга прапала. Яна знікла на вялікім перапынку, калі я піў ледзь салодкую гарбату і еў сухаватую ватрушку ў школьным буфеце. Паскардзіцца настаўніку я не змог, бо і сам яе скраў. Мае слабыя дэтэктыўныя здольнасці не дазволілі знайсці злодзея. Ці правільней будзе сказаць, што я адмовіўся ад ідэі шукаць злодзеяў, а вырашыў шукаць саму кнігу. Я хадзіў па кнігарнях і кніжных кірмашах, знаёміўся з людзьмі, якія таемна гандлююць паўзабароненымі і забароненымі кніжкамі. Нешта я набываў, нешта выменьваў. Паціху-патроху пачала складацца мая ўласная бібліятэка, я стаў даволі вядомым Кніжнікам.
Але не пра тое ў нас цяпер гутарка ідзе.
Я не забыўся, я заўсёды памятаў пра сваю ракавую кнігу. Канешне, я яе прыдбаў, а прыдбаўшы, вырашыў яе вярнуць, прыйшоў да суседа і не змог прызнацца, што я яго абакраў. Так я і сышоў з той кніжкаю ў сваім настаўніцкім партфелі. Але спробы вярнуць кнігу я рабіў не адзін раз. Як толькі ў мяне з’яўляецца магчымасць набыць тую кнігу, я абавязкова яе купляю, перачытваю і прыходжу з ёй у свой стары двор, стаю пад вокнамі суседа і думаю пра ўласнае глупства і баязлівасць з нікчэмнасцю. Шмат разоў я прыносіў кнігу ў свой стары двор. Там усё змянілася, а калі я туды прыйшоў апошні раз, дык і дом знеслі. Няма чалавека, якому я вінен кнігу, няма нават месца, куды яе можна было б пакласці, каб стварыць ілюзію вяртання. Ёсць толькі асобнікі маёй ракавой кнігі. І я думаю, што ў кожнага чалавека ёсць свая ракавая кніга, кніга, якую ён узяў пачытаць і не вярнуў, кніга, якую немагчыма прачытаць да канца…»
Мы дапілі гарэлку. І калі я ўжо стаяў на ганку Андрэевага дома, дык не стрымаўся і спытаў: «Дык уласна якую кнігу ты не можаш вярнуць?» – «Я не магу вярнуць «Скрадзенае пісьмо» Эдгара Алана По». – «А што такога незразумелага ты ў ёй знайшоў, што столькі разоў перачытваў?» – «Пісьмо! Самае невытлумачальнае і загадкавае ў той кнізе само пісьмо. Усе думаюць, што гутарка ідзе пра скрадзены ліст, у якім дэскрыдытуецца нейкая там важная палітычная асоба, што трэба любым чынам вярнуць гэты ліст і ўсё вернецца на свае заўсёдныя месцы. Насамрэч, у тэксце распавядаецца пра пісьмо, якое можна вывернуць на левы бок, якое можна скласці ў адваротным парадку. Разумеш? Самае каштоўнае ў той кнізе менавіта пісьмо, якое не адпускае чытача…»
12. Душа
У чалавека няма душы…
Яе няма да таго моманту, пакуль чалавеку не стане кепска. Яму мусіць зрабіцца так маркотна і невыносна жыць, што ўвесь навакольны свет пацямнее, СКАЧАТЬ