Название: Play.by
Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6808-92-7
isbn:
15. Хованка
Спытай: якая самая беларуская гульня? Адкажу: хованкі. Усе хаваюцца, адзін шукае. Усе любяць хавацца, і ніхто не хоча шукаць. Так у нас склалася, такая ў беларусаў завядзёнка. Падмануць, перагуляць таго, хто спрабуе нас знайсці – асноўная задача ў хованках. Шукаць у нашай гульні можна толькі пад прымусам. Ніхто не хоча быць пашукавіком, а таму дзеці прыбягаюць да дарослых і просяць пагуляць іх у хованкі, дарослыя лягчэй пагаджаюцца шукаць, дарослыя робяць толькі выгляд, што шукаюць, але дзяцей гэта амаль задавальняе. Прынамсі, яны хаваюць сваю незадаволенасць да пэўнага моманту, да таго моманту, калі не знаходзіцца сапраўдная хованка, такая хованка, што і дарослы можа прайграць.
Так і згуляў у хованкі мой унук – Вова – са сваімі бацькамі.
У віленскім гіпермаркеце «Акраполіс» Вова схаваўся за ружовы кадылак. Пакуль бацькі – Мікола з Юляю – разглядалі марозіва, якім напоўнены той чароўны кадылак, пакуль яны абыходзілі машыну, ад аднаго выгляду якой заплакаў бы сам рок-кароль – Элвіс Прэслі, пакуль прадавачка старанна ўпрыгожвала марозіўнымі шарыкамі вафельныя ражкі, іх сын знік. Мікола з Юляю тры разы абабеглі ружовы кадылак, але Вовы не знайшлі.
У гіпермаркеце ладзіліся перадкалядныя распродажы, народу было процьма. І тут уся вясёлая пазітыўнасць ператварылася для маіх дзяцей у хваравітую негатыўнасць. Стракатасць і какафонія абрынуліся на Юлю з такой сілаю, што з ёю здарылася істэрыка. Мікола разгубіўся. Ён не ведаў, што рабіць найперш: шукаць сына ці супакойваць жонку?..
Напэўна, у кожнай сям’і ёсць свае гісторыі пра хованкі і пра згубленае дзіця. Была такая гісторыя і ў нашай радзіне, але я яе не любіў расказваць, бо мне падаваўся малаэстэтычным яе антураж. Я настолькі не любіў савецкія парады і дэманстрацыі, што ніколі не расказваў пра іх сваім дзецям. А драматычныя падзеі разгортваліся якраз падчас Першамая. Мае сваякі – Іван ды Каміля Мілько – разам са сваімі сынамі Віцікам ды Шурыкам прыехалі з Койданава ў Менск паглядзець на першамайскую дэманстрацыю.
Сотні тысячаў людзей пашнураваліся ў калоны і пад чырвонымі сцягамі пайшлі па цэнтральнаму праспекту. Іван ды Каміля, Віцік ды Шурык ішлі разам з усімі, яны прайшлі ад Дома ўрада да маста праз Свіслач. Менавіта на мосце Каміля заўважыла, што Віцік ідзе адзін, а Шурыка нідзе няма. Цэлы дзень і цэлую ноч Каміля Мілько СКАЧАТЬ