Название: Праклён
Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-17-8
isbn:
У бабульчыным пакоі, у самым куце ягоным, дзе стаяў ложак, з электрычнай разеткі на сцяне, у якой сядзела вілка праса, віўся дымок, чулася патрэскванне. Марыя Фамічна, перапалоханая, дзьмухала на разетку, стоячы крокі тры ад яе.
Уладзімір толькі зірнуў на разетку, адразу крутануўся ў вялікі пакой, падхапіў крэсла і стаў выкручваць засцерагальнікі ў электрашчытку. Зірнуў на адзін і другі і прысвіснуў у думках: тоўстыя “жукі” на абодвух.
Спакойна злез, зайшоў у пакойчык, выцягнуў гарачую вілку. Дымок віцца перастаў, але смурод па пакоі пайшоў.
– Усё нармальна, не хвалюйцеся… Хто гэта вам такія жукі паставіў?
– Якія жукі? – ачомалася бабулька.
– У шчыток хто засцерагальнікі ўкручваў апошні раз?
– Дык… Во кватаранты як былі, то нешта свет выбівала, дык хлопец паладзіў…
– Ага, добра паладзіў…
– Ай, дык што ж нарабілася… Я ж ледзь хату не спаліла праз іх! О, Божа, быў бы сыну падарунак… А-ёй, дзякуй табе, Валодзечка, што б без цябе было!
– Усё нармальна, Марыя Фамічна… Тут крама недалёка, я зараз збегаю.
Вярнуўся хвілін праз дваццаць, з новай разеткай, кавалкам дроту і аўтаматычнымі засцерагальнікамі. Раскруціў разетку, вызваліў канцы, тады паставіў засцерагальнікі, праверыў – кароткага замыкання нідзе не было.
– Ну вось, зараз паставім Вам новую разетку, белую, прыгожую, – казаў ён, завіхаючыся. – Дый праводку ўсю мяняць трэба…
– А то што ж, зноў загарыцца? Дык як жа хату кінуць? – спалохалася гаспадыня.
– Не, зараз дакладна нічога не загарыцца, – цвёрда адказаў Уладзімір. – Я паставіў аўтаматычныя засцерагальнікі. Як што – яны проста вымкнуць ток, і ўсё, нічога не будзе гарэць.
– Ай, разумны ты хлопец, дай табе Бог здароўя і добрую жонку… Напраў, Валодзечка, напраў, каб бяды ніякай не было…
– Не будзе бяды, не перажывайце, – усміхнуўся Уладзімір. – Гэта я ўмею рабіць, гэта мая праца… Ён прафесійна зачышчаў абвугленыя канцы дроту, калі пачуўся кароткі асцярожны званок у дзверы.
– Каго там нясе? – знарок буркліва адгукнулася Марыя Фамічна, бо Уладзімір ведаў: яна ніколі не раздражнялася, што да яе ідуць людзі. – Ты працуй, працуй, я от цябе заслонай завешу, як да мяне хто наведаецца, – сказала яна і зацягнула заслону з дзвюх палос лёгкай пярэстай тканіны, якая схавала куток з ложкам і самога Уладзіміра.
– Мы да Вас па дапамогу, бабуля Марута, – пачуўся з вітальні вінаваты жаночы голас.
– Ой, дык я ж во збіраюся, еду да сваёй хаты, – з жальбой адказала гаспадыня. – Дык і зарана прыйшлі, трэба ж па трэцяй…
– Дык нам і сказалі, што Вы едзеце, бабуля Марута, – па голасе жанчына была яшчэ зусім дзяўчо, і ў Уладзіміра раптам здрыганулася нешта ўсярэдзіне, закарцела хоць куточкам СКАЧАТЬ