Название: Праклён
Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-17-8
isbn:
Уладзімір не стаў пытацца, што застаецца, але разумеў, што не пра нешта матэрыяльнае казала гаспадыня.
Пра сваю здольнасць лячыць ад рознай-рознасці яна апавядала ахвотна, ганарылася гэтым: “То ж людзі дзякуюць, вунь і праз пяць гадоў ідуць, і іншым пераказваюць. Значыць, умее Міклушычыха лячыць! Ого, умее… Я ж не ад усяго лячу, ёсць хваробы, што толькі лекары і даюць рады. А дзіця ад ляку як доктару палячыць? Тут словы трэба… Ад рожы вунь ніякі доктар не вылечыць, а я пашапчу, вадой памачу – і сходзіць. А во нядаўна мужчына быў малады. Яму жаніцца, і што там здарылася – абасцаўся ўначы! І яшчэ потым, і яшчэ. То маці прыходзіла, сам так саромеўся. Ды мусіў прыйсці – як жа ж я не бачыла чалавека, а лячыць буду? І вылечыла, хай не за раз, а за тры. Ён па сваім вяселлі з маладой жонкай прыязджаў, абрус падарыў, файны такі…”
Уладзімір часта выслухваў такія аповеды. Невялікая гаспадыніна кухня была дужа ўтульнай для працы з ноўтбукам пры стале, дый сама Марыя Фамічна сказала яму, каб не за тумбачкай там сядзеў (стала ў Уладзіміравым пакоі не было), а во тут, на кухні. Уладзімір разумеў, што бабульцы хочацца з кімсьці пагаманіць, ведаў, што недзе пасля гадзіны ягонай самоты на кухні Марыя Фамічна завітае, спытае пра што – і пачне сама расказваць: пра жыццё, пра мужа-нябожчыка, а больш пра свайго татку (яна так і казала – “татка мой”), які быў вядомым лекарам ува ўсёй ваколіцы, лячыў, праўда, жывёлу свойскую. “О, яму і працаваць не трэба было: каня як вылечыць, то мех мукі дадуць і ўвосень збожжа. Але ж працаваў, ой як працаваў! І мы, сямёра дзевак, ад раніцы да вечара. Затое ўсё ў нас было. А што ж: гадуй дочкі – не будзе сарочкі. Не-е, татка так не хацеў. Свіней шмат трымалі, парасят часта калолі, дык і надакучвала тая парасяціна на стале. І не скнара татка быў, не, што ні папросяць – даваў. Іншым разам дзе і згубіць, дык назаўтра як знойдзе… А саветы прыйшлі – усё сам у калгас аддаў. І мужыкам казаў: не пярэчце, гэтая ўлада надоўга, сіла ў яе, зламае яна вас. Многіх навучыў, хто не паслухаўся – згінулі недзе, вывезлі іх, а дабро ў пыл пайшло. Ды сам татка не ўшанаваўся: яго і брыгадзірам былі прызначылі, ужо і ў газеце пра яго пісалі, што лепшы, а потым прыехалі, забралі – і як у ваду знік. І да сёння не ведаю, дзе костачкі ягоныя… Жыццё пражыла, як на свінні праехала…”
За той зімовы месяц перад Уладзімірам мінулі ці не ўсё гады Марыі Фамічны. Яна з невядомай прычыны спяшалася выказаць кватаранту, выпадковаму слухачу, свой боль, якім былі поўныя і самыя вясёлыя гісторыі: ці то як замуж яе аддавалі, а абуць не было чаго, дык сукенку зрабілі такой доўгай, каб не было відаць, што нявеста басанож, ці то пра Каляды, калі хадзілі-збіралі, а мясцовы міліцыянт злавіў ды адабраў мех, а назаўтра скруціла яму жывот…
– От тады на мяне і пачалі казаць, што слова ў мяне такое, – СКАЧАТЬ