…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова страница 9

СКАЧАТЬ уцякалі з Замка лентвойт і ўсе бурмістры, райцы і лаўнікі, а па замкавых валах, од страху не потрафивши на мост, несліся менскія мяшчане Іван Чаргановіч і Багдан Філіповіч, абодва ў аксамітных капелюшах, а за імі з аголенымі мячамі беглі невядомыя.

      Пагоня скончылася тым, што абодва ўцекачы далі нырца ў Свіслач…в реку Свислоч поутекали и мало не потанули. Так завершылася спрэчка ў судовай ізбе пасля слов ущипливых і поличак паміж менскімі мяшчанамі і зямянамі Наваградскага павету падчас адбывання ў Менску чэрвеньскіх судовых рочак.

      Бойка паміж скаржнікамі, якія імкнуліся трапіць у замкавую канцылярыю, каб знайсці справядлівасьць, магла распачацца яшчэ на подступах да Замка. Так і сталася паміж панамі Андрэем Стахоўскім і Самуэлем Есьманам, братамі галоўных удзельнікаў судовага працэсу – Стэфана і Паўла. Спаткаўшыся выпадкова ля сцен царквы манастыра св. Пятра па дарозе з вуліцы Юр’еўскай да Замка, відаць, слова за слова, але счапіліся не на жарт, і да канцылярыі справа ў той дзень не дайшла, бо ў ход пайшлі, апроч словаў неучстивых, доброй славе… доткливых, якімі шляхта лжила и лаяла адзін аднаго, шабля, абух ды чакан.

      Аднаго разу ўчыніў буянства ў менскай канцылярыі нават сам земскі суддзя Пётр Зяновіч, калі сустрэў там сына свайго крыўдзіцеля Фёдара Ваўка Міхаіла….нет ведома для какое причины звазнившысе на его, словы неучтивыми… лаял и сороматил як ему упадобало, а пасля паабяцаў помсціць і корбачом неўзабаве правучыць. Бывала і так, калі нязгодная з рашэннем суда шляхта, будучи гневом порушона, пачынала фукать и лаять і справа магла дайсці да палічак і нават да крыві.

      Апроч судовых святліц ды ізбы была ў Замку яшчэ изба чорная, где вязни седять, а пры ёй – сторажы, што вязни стерегуть. Усяго ў Менску прыгадваюцца тры вязніцы: у Замку, на Ратушы, у «Ду(ы)боўцы». У замкавай турме сядзелі людзі рознага стану – свавольнікі, злодеи прыличные, крывапрысяжцы, фальшэры, мужазабойцы. Вязенне магло быць тяжкое и строгое, калі вязня садзілі ў калоду, вязалі ў пута ці закоўвалі ў ланцугі (одным ланцугом железным за шыю, а другим по середине), а магло быць і лягчэйшым. Тэрмін сядзення – ад 6 тыдняў да паловы года. Прыгадваюцца везене земляное, у вежы на дне, у лехах вежы, а таксама менскі кат мистр тутошни, які вінаватых брал на муку і выконваў страту. Гэта маглі быць шыбеніца, чвертоване, стяте на горло, взбите накол, якімі каралі выключна за цяжкія забойствы па гарачых слядах. Але ж у вязніцу траплялі і выпадковыя асобы, у кожнай з якіх была свая невясёлая гісторыя…

      Гэтак давялося правесці ноч в окрутном везени жаніху Яну Лібаровічу, які заехаў у Менск па сваіх вясельных справах, каб набыць золота, сребра, шат, коберцев и инших потребов, і меў на гэта з сабою ажно 200 коп грошай. Відаць, вырашыў набываць упрыгожванні ды срэбны посуд у менскага залатара Івана [Амазікавіча] і спыніўся гасподаю ў ягоным доме на рынку. Стаміўшыся ад цяжару адказнасці і перадшлюбнай мітульгі, СКАЧАТЬ