…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова страница 10

СКАЧАТЬ и неслыханое мордерство и забойство… Казалі, што суддзя сам выйшаў да гвалтаўнікоў, трымаючы ў руках шкатулу з грашыма, облігамі на пазыкі, просячы аб міласэрнасці. На што яму адказалі: “И шкатула твоя і скарб твой і ты сам в наших руках”, маўляў, пішы хутчэй свой тэстамент, не ведаючы таго, што стары суддзя даўно ўжо паклапаціўся пра гэта, і тэстамент таксама ляжаў у шкатуле сярод грошай і каштоўных папераў. Апрануты быў суддзя ў свой апошні дзень у люндышовы капеняк, а на галаве была сабаліная шапка. Маёнтак Хатаевічы і ўдаву менскага суддзі злодзеі не пакідалі ў спакоі яшчэ доўгі час, пазбавіўшы здароўя і маёмасці. Пазней, на судовым працэсе з арганізатарамі злачынства братамі Душэўскімі інтарэсы ўдавы прадстаўлялі яе апекуны – паны Пётра Стэцкі і Андрэй Бурба.

      За падобнае злачынства, учыненае ў той самы год, але ў маёнтку Бахароўскі, калі слуга і падданы забілі ў гумне свайго пана Томаша Якімоўскага, суд жорстка пакараў мужобойцов, каб кров людская невинне пролитая о помсту до Бога не волала. Аднаго праз містра менскага на горло стятем, а другога пазбавілі жыцця чвартаваннем. Забойцаў менскага земскага суддзі таксама напаткала жахлівая расплата. Усе былі пакараныя горлом через окрутную смерть, взбитем на кол.

      1618 год даўся ў знакі як насельніцтву вялікіх мест, так і малых паселішчаў. У сваім лісце брат менскага гараднічага Адама Валадковіча Яраш Валадковіч пісаў дзецям: “…иж я, в тых злых часех, видечы великое небеспеченство людского живота, же так винные, яко и невинные снат за грехи з допущеня Божего… без росправы зходят з сего мизерного света”.

      …Жыццё і праца гарадскіх ураднікаў, якія засядалі і разбіралі справы месцічаў, саджалі і вызвалялі з вязніцаў, аглядалі ахвяраў, было нялёгкае і напружанае. Бывала і так, што не дачакаўшыся якога пазыканта і прачакаўшы яго ў таварыстве з вознымі, сведкамі, умацаванымі ў канцылярыі ўвесь дзень, суддзя і пісар на чале са старостам, падняўшыся с места судового, по гадине нешпорной с замку проч одыходили. У горадзе было ўжо цёмна і ціха, калі праз замкавую браму, па мосце, міма млына цягнулася да сваіх дамоў працэсія судовых мужоў, асвятляючы сабе дарогу ці ліхтаром, ці лучынай. А можа быць, дарогу ім асвятлялі месяц з буйнымі зоркамі, бачнымі ў паўнюткай цемры ажно да самага краягляду.

      Новае места

      (Верхні горад)

      Ізноў падымемся ўгору, на Верхні горад. На Новым Месце – Новы рынак, ці Высокі. Сюды паступова пераносіцца менскі гандаль і ствараецца новы гарадскі цэнтр. Падняўшыся з нізіны ў гару, горад нібыта зрабіў першы значны крок у бок Еўропы, адзначыўшы свой зрух на самым узвышшы пабудовай ратушы. Такім чынам, насуперак Замку, які панаваў пад абаронай зямлі і вады і быў доўгі час адзіным цэнтрам горада, у які можна было трапіць толькі праз мост і замкавую браму, ў канцы ХVI стагоддзя ўтвараецца другі важны гарадскі цэнтр, узняты над тэрыторыяй Нізкага горада і адкрыты з усіх бакоў.

      Новае места уяўляла сабой прастору, СКАЧАТЬ