…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова страница 5

СКАЧАТЬ нават Менскі Дамініканскі кляштар, у якім згарэлі падчас пажару дакументы панны Марыны Стужынскай. Кароль Уладыслаў IV Ваза нават выдаў лібертацыю менскаму магістрату як погорельцам.

      У 1641 годзе пасля пажару менскі земскі пісар Крыштаф Валадковіч вырашыў прадаць свайму брату Яну, які таксама меў пасаду пісара, але ў менскім гродскім судзе, свой пляц на вуліцы Полацкай за 500 злотых польскіх, які сам не так даўно атрымаў у дарунак ад маршалка ВКЛ Казіміра Леона Сапегі. Пасля пажару вымушаны былі прадаваць свае пляцы многія людзі, што жылі ў Верхнім горадзе. Так, стольнік Менскага ваяводства Ян Жыжэмскі з жонкай Ганнай Есманаўнай прадалі сужэнству Юрыю Гарабурдзе і Крысціне Завішанцы пляц на рынку насупраць ратушы. Месца было казырным: з аднаго боку пляца месціўся дом князя Грыгорыя Юрыя Друцкага-Горскага, з другога – менскага старосты Крыштафа Завішы, але ж пажар перамясціў былых суседзяў з аднаго месца ў горадзе на іншае.

      «Панкратаўскі» дом быў побач шпіталя, «Ясінскі» дом – паблізу Замка. Двор «Міклушоўскі» знаходзіўся на вуліцы мима Збора ку Койданаву идучой…. Дом другога менскага злотніка – Станіслава, які, відаць, належаў да іншага цэху залатароў, – стаяў таксама ў Замку, насупроць Прачысценскай царквы, побач з сядзібай Юрыя Бальвера. Дом бурмістра Івана Бабуркі з сынамі Раманам, Макарам і Васкам месціўся на улачцы супроць Свіслачы, непадалёк касцёлу. Менавіта тут, у доме славотного бурмістра, павінны былі вяртаць грашовую пазыку два не менш славутых віленскіх браты – купец Багдан і скарбны ВКЛ Лукаш Мамонічы ў 1600 годзе, але ў прызначаны тэрмін не зявіліся. Пазней бурмістр даведаўся пра раптоўную смерць Багдана. Цалкам верагодна, што Лукаш Мамоніч усё ж такі пабываў у бурмістравым доме над Свіслаччу ў іншы час. Іван Бабурка меў краму ў Менску і, пэўна, быў заможным чалавекам.

      На волоках Полоцких, будучай Валоскай, жылі мяшчане Кузьма Пішчалка ды Фёдар Заляцелы, ці не той самы, які, паводле Сыракомлі, пасмяяўся перад каралеўскім сакратаром Гальяшам Марахоўскім з Жыгімонта ІІІ Вазы, маўляў, я, даўшы пару чырвоных залатых, што хочаш у караля выпрашу, маючы, мусіць, на ўвазе атрыманыя ім ад караля ахоўныя граматы, што баранілі яго і ягоную маёмасць ад менскага ўраду. Жыла тут таксама жонка пінскага падстолія Грыгорыя Тэрлецкага Галена Бачанка. Тут жа, на Волоках, набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вендзенская Зафея Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка, усе продкі якога мелі, як пра тое піша Сыракомля, ўласны пляц ля Койданаўскай брамы, дзе ў сярэдзіне ХVII стагоддзя Лукаш Богуш Шышка вырашыў пабудаваць шпіталь. На вуліцы Юр’еўскай ля Свіслачы жылі князь Яраш Іванавіч Жыжэмскі, які свой дом з агародам перадаў на патрэбы менскага евангелісцкага збора, паны Кулі, Ян Шчарбіцкі, войскі Іван Быкоўскі. Дарэчы, вуліца Вялікая Юр’еўская згадваецца ў звязку з зямяніным Аляксандрам Кулем. Гаспода Івана Мысліўца знаходзілася насупраць царквы Святога Юр’я. Яшчэ адзін жыхар вуліцы Юр’еўскай СКАЧАТЬ