Название: Дзіцячы маніфест (зборнік)
Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Час Воблы
isbn: 978-985-7140-08-4
isbn:
У дзень перад сыходам ён мімаходзь папярэдзіў Мішэль, што пераязджае, не паведаміўшы ёй адрас новай кватэры. Яна ж успрыняла гэта як звычайную пагрозу, бо з сабой Жыль узяў толькі невялікі чамадан, дзе знаходзіліся некалькі кніг ды сшыткаў. Гэта былі ягоныя нататнікі, адны – цалкам спісаныя, іншыя – напалову запоўненыя, па якіх можна было прасачыць дынаміку ягонага свядомага жыцця па гадах. Звычка да пісьмовай сістэматызацыі ўзнікла ў яго яшчэ ў школе. Ён заўсёды пачынаў з таго, што на ўнутраным баку вокладкі адзначаў бягучы год і ўласныя ініцыялы. Для накідаў таго ці іншага рамана выкарыстоўваў асобныя сшыткі, у некаторых пісаў усё без разбору. Там былі планы на бліжэйшыя дні, малюнкі, адрасы і тэлефоны, новыя ідэі і проста цікавыя думкі.
Ён любіў пагартаць свае старыя нататнікі, параўнаць, наколькі змяніўся за апошнія год-два, альбо пяць гадоў, як змяніліся яго інтарэсы і планы. Часам настальгія прыводзіла ў меланхалічны стан, а часам зусім наадварот – дазваляла знайсці цікавыя запісы, якія натхнялі на арыгінальныя ідэі. У любым выпадку, Жыль успрымаў гэтыя вяртанні ў мінулае як вельмі прадуктыўныя працэдуры рэфлексіі, якім планаваў надаваць асаблівую ўвагу пасля пераезду, калі ўвесь свой час зможа аддаваць выключна працы ды самаразвіццю. Пачынаючы ўжо з першых дзён у яго склаўся графік, з якога Жыль стараўся не выбівацца.
Набліжэнне
За дзвярыма была невялікая зала цёмна-чырвоных таноў, дзе стаялі дзве шырокія канапы, пяць крэслаў і столік на нізкіх ножках. Франка патлумачыў, што менавіта тут звычайна адбываюцца сходы персаналу клінікі, якія праходзяць у даволі нефармальнай і нязмушанай атмасферы. Структура залы была скразная, і акурат наступныя дзверы вялі ў кабінет чалавека, які ўзначальвае клініку. Яшчэ некалькі крокаў, і Андрэй нарэшце атрымае больш-менш канкрэтныя ўстаноўкі.
Да гэтага моманту склалася адчуванне, быццам ён прыехаў на адпачынак, да таго ж тут нічога не нагадвала пра медыцынскую структуру. Ён прывык да адзінай уніформы як персаналу, так і пацыентаў, строгіх правілаў, выразнага распарадку дня, халоднай атмасферы такога роду месцаў. У гэтым жа месцы ўсё зусім інакш: пафасная атмасфера з шыкоўным інтэр’ерам, дактары ходзяць у звычайнай вопратцы. Пацыентаў Андрэй яшчэ ўвогуле не бачыў. Хлопец пачынаў ужо забываць мэту прыезду ды магчымую ролю ў дадзенай установе, але слова «клініка» вяртала да рэальнасці.
Папярэдне пагрукаўшы, Франка адчыніў дзверы і прапусціў Андрэя наперад. «Заходзьце, заходзьце» ― пачуўся голас з кабінета. Добры твар Штомпка расцягнуўся ва ўсмешцы. Гэта быў невысокага росту чалавек з вялікім ротам і шырока пастаўленымі вачыма, бліскучай лысінай ды густой сівой барадой. Ён працягнуў сваю велізарную руку, якая жалезнымі абцугамі сціснулася ў прывітанні. СКАЧАТЬ