Название: Дзіцячы маніфест (зборнік)
Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Час Воблы
isbn: 978-985-7140-08-4
isbn:
Для многіх кафэ, дзе шумна і шмат людзей, здаецца непрыдатным месцам для працы такога кшталту. Але не для Жыля. Ён не мог доўга заставацца ў сваёй кватэры. Не таму, што даўно жыў адзін і пакутаваў ад адзіноты, але таму, што адразу пачынаў разбэшчвацца ды не мог сканцэнтравацца на галоўным. Увесь вольны, а таксама працоўны час ён спрабаваў праводзіць у цэнтры горада, гуляючы па парку ці седзячы ў кафэ, дзе заўсёды адчуваўся дынамічны рытм, які асабліва неабходны, калі ты сам сабе начальнік ды самастойна вызначаеш, калі і колькі табе варта працаваць.
Аднак апошнім часам гэта не дапамагала. Прайшло крыху менш за месяц, а ён не напісаў і чвэрці ад задуманага. Падоўгу сядзеў над адной старонкай, выціскаючы па сказе для сваёй новай кнігі. Жыль ведаў, што праблема не ў рамане: задума была добрая. Проста яго раздзіралі сумненні, ці варта ўвогуле пісаць. Што ад гэтага зменіцца? Напіша ён яшчэ адзін раман ці дзесяць, але дзеля чаго? Магчыма, атрымае добры ганарар. І што? Магчыма, кніга зацікавіць многіх чытачоў, стане вельмі папулярнай. І што? Што далей? Жыля хвалявала, што пройдзе, напрыклад, гадоў дзесяць – і напісаў ён цяпер раман ці не – ужо не будзе мець аніякага значэння. Нават спадзявацца стаць найвялікшым пісьменнікам не мае сэнсу, не таму, што гэта нязбытная мара, але таму, што такіх сотні і тысячы: Дантэ, Дзюма, Дыкенс, Дастаеўскі і многія, многія іншыя. Чым горш быць такім самым, адным з сотняў і тысяч, напрыклад, інжынерам або доктарам?
Так праходзілі ўсе ўчора, сёння і заўтра. Раніцай яму не давалі працаваць меланхалічныя думкі і ўвесь дзень праходзіў марна, а ўвечары зноў узнікала жаданне паспець як мага болей, выкарыстоўваць кожную хвіліну. Ён планаваў наступнае сваё заўтра, але сёння зноў станавілася такім самым, як учора. Зрэдку ён наведваў галерэі і музеі, сустракаўся выпіць з некаторымі прыяцелямі. Але гэта, хоць і здаралася не вельмі часта, было як і ў мінулыя разы. Можа здацца дзіўным, але Жылю больш падабалася выпіваць аднаму. Толькі ў такіх выпадках ён клаўся позна ўночы, а падымаўся бліжэй да дванаццаці дня. Часам ён купляў бутэльку віна, бывала, больш, і, паралельна чытаючы ці слухаючы музыку, даходзіў да прыемнага стану, калі ўзнікала мноства ідэй і планаў. У адной руцэ ў яго была бутэлька, у другой цыгарэта, іх ён па чарзе падносіў да рота.
Падчас аднаго з такіх вечароў ён раптам усвядоміў, што існуе мноства месцаў, дзе ён ніколі не быў і шмат цікавых рэчаў, якіх ён ніколі не рабіў. У яго здарылася нешта накшталт азарэння. Ён не будзе ставіць перад сабой нейкіх маштабных, але па сутнасці бессэнсоўных, мэтаў: стаць вялікім пісьменнікам, разбагацець, дасягнуць улады, несці свету добрае або жудаснае. Усё гэта поўнае глупства. Ён хоча стаць звычайным геданістам, які атрымлівае задавальненне ад новых адчуванняў, новага СКАЧАТЬ