Название: Дзіцячы маніфест (зборнік)
Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Час Воблы
isbn: 978-985-7140-08-4
isbn:
– Так, вядома. Дзякуй!
Доктар Франка пайшоў, а ён адразу ж узяўся за ежу. Хацелася як мага больш часу пакінуць для прагулкі, Андрэй толькі пашкадаваў, што не падумаў спытаць пра ровар. Хоць, магчыма, пешаходная экскурсія будзе нашмат цікавейшай. Ён нават вырашыў не глядзець у акно, каб радасць ад прадчування стала яшчэ мацнейшай.
У гэтую пару сонца пакуль яшчэ не прыпякала, але было дастаткова цёпла, як учора высветлілася, нават ноччу. Толькі цяпер, калі выйшаў на вуліцу, ён змог пры святле дня разгледзець памеры возера. Яно знаходзілася метраў за дзесяць ад палаца, было невялікае і вельмі маляўнічае. Уздоўж берага раслі дубы, да аднаго з якіх была прывязана лодачка. З іншага – самага магутнага і, магчыма, самага старога – звісалі вяроўкі самаробных арэляў. Каб цалкам ахапіць палац поглядам, агледзець яго здалёк і з розных кропак, Андрэй вырашыў абысці возера. Пасядзець жа на гэтых арэлях, якія звісалі амаль над самай вадой, ён так і не адважыўся, адклаўшы сваё па-дзіцячы пякучае жаданне на потым.
Канструкцыя палаца была асіметрычная: з правага боку ад галоўнага ўваходу размяшчалася вуглаватая, звужаная дагары вежа з прамым, без нахілу, дахам, а яшчэ правей ад яе месцілася прыбудова. Амаль па цэнтры знаходзіліся прыступкі на ганак галоўнага ўваходу. Левае крыло мела больш сіметрычныя формы. Колер самога палаца вызначыць аказалася няпроста: у некаторых месцах сцены шэрыя, у іншых мелі ружовае адценне, а дзесьці фарба і зусім адслойвалася кавалачкамі, але ад гэтага палац не станавіўся менш сімпатычным, наадварот, як бы выстаўляў напаказ розныя пласты сваёй гісторыі, ды здаваўся яшчэ больш старажытным і загадкавым. Можна было добра разгледзець, што палац мае два паверхі, але Андрэй успомніў пра лесвіцу, якая не заканчвалася другім паверхам і вяла вышэй. Звонку палац здаваўся меншым, але гэта, пэўна, падманлівае ўражанне. Ён паспрабаваў знайсці вокны трэцяга паверху, але нідзе, акрамя як на вежы, іх не бачылася.
Пасля таго, як даследаваў наваколле палаца, у тым ліку яго парк, Андрэй адправіўся ў кароткую імправізаваную экскурсію па Мікушэва, але не знайшоў больш нічога асаблівага. Тут былі такія ж домікі, крамы, пабудовы, што і ў іншых невялікіх гарадах ды вёсках. З лёгкім жалем ён пераканаўся, што самай цікавай пабудовай, і адзінай, якая захавала гісторыю гэтых месцаў, быў палац, дзе размяшчалася клініка. Менавіта туды ён і паспяшаўся, каб гэтым разам не выявіць сябе чалавекам, які ігнаруе пунктуальнасць. Франка, як і варта было чакаць, ужо сядзеў за столікам на ганку ды павольна, атрымліваючы асалоду ад працэсу, курыў сваю люльку.
– Як шпацыр?
– Выдатна, дзякуй. Але прызнаюся, мне здаецца, што палац – адзінае цікавае месца ў Мікушэва.
– Насамрэч так і ёсць, бо Мікушэва зусім маленькае і нічым не адрознае ад іншых мястэчак.
Франка зацягнуўся, і тытунь у люльцы загарэўся чырвоным колерам.
– Дарэчы, СКАЧАТЬ