Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 26

СКАЧАТЬ ад якога паціху шалееш, бо нічога гэтая адданасць не вырашыць, не выправіць.

      – Ты што, у Францыю паехала за мной? – недаверліва папытаўся Вырвіч. Раіна нясмела ўсміхнулася, раптам перастаўшы быць падобнай да графіні, а нагадала тое худзенькае спрытнае дзяўчо, што ў адной шаўковай кашулі прабіралася да маладога драгуна ў пакой цераз фортку, у самую залеву ды холад, абы папярэдзіць аб небяспецы.

      – Я ж абяцала вас ахоўваць…

      – Чакай… – Пранціш пачаў не жартам гневацца – гнеў як найлепш прыглушае боль і безнадзейнасць. – Дык гэта ты за дом Лёднікаў заплаціла? І за навучанне Алеся?

      Раіна нават вачэй не апусціла.

      – Пан Лёднік з рабства мяне выкупіў, куды болей грошай аддаўшы, і не лішніх, заступаўся за мяне, я павек з ягонай мосцю не расплачуся за ўсё.

      Драбнюткі французскі дождж зашаргацеў у парудзелай лістоце.

      – А год таму, калі я пляменніка біскупа параніў на двубоі, ты пастаралася, каб мяне з турмы адразу ж выпусцілі? А я яшчэ, дурань, гадаў, з чаго б то суддзі раптоўна перамяніліся, намякалі, што хтось за мяне слоўца замовіў…

      – І з вамі, пан Вырвіч, мне павек не расплаціцца, – гэтак жа ціха, з пяшчотным сумам у голасе, прамовіла Раіна. Вырвічу хацелася ажно зараўці ды страсянуць дурную кабету за плечы – анёла-ахоўніка з сябе выяўляе, хаваецца, п’есу на хаду сачыняе… Нявартая яна… У той час, як магла проста заставацца побач і не кроіць драгуну сэрца.

      – І як жа цябе цяпер называць? – з горкай насмешкай спытаў Пранціш. – А то й не ведаю, як паспалітай грамадзе прадставіць. Зноў Семпенсетра, прынцэса егіпецкая?

      Але Вырвіч забыўся, што Раіну, прыгонную акторку, якая зведала з жорсткімі гаспадарамі не адно кола пекла, збянтэжыць не проста. Яна прысела ў прыдворным рэверансе і з годнасцю прадставілася:

      – Мадам Серафіна Мішэль, вашамосць. Артыстка каралеўскага тэатра.

      І позірк такі хітручы…

      Саламея перапыніла допыт, змусіўшы змерзлую госцю ўсесціся, ды яшчэ абхінула яе футрам – мяркуючы па пасінелых вуснах артысткі, гэта было не лішнім.

      – Мадам уваходзіць у блізкае кола караля? – без усялякіх нюансаў нецярпліва спытаўся негалантны Жылібер. – Дэ Вард ведае, хто вы?

      Па сэрцы Пранціша правяла вострымі кіпцюрамі лапа пачвары з найменнем рэўнасць, а яшчэ загарчыла расчараванне. Калісьці ж і Станіслаў Панятоўскі за чароўнай артыстачкай упадаў… Няўжо яна такім вось чынам працягнула кар’еру, каралеўскай фаварыткай стала? Стары Людовік перабраў усіх гожанькіх тэатральных кабетаў. Адкуль жа яшчэ такія ўборы ды куча грошай? Але Раіна толькі лёгка і сумна ўсміхнулася, і збліснулі перліны, як слёзы – вось-вось сцякуць.

      – Яго вялікасць мяне бачыў, але не надта надае ўвагі майму існаванню. Я на ягоны густ занадта хударлявая, і ў Аленнім парку Версаля мяне не пасялілі. З дэ Вардам, дзякуй богу, таксама сустракацца не даводзілася… Я не зарабляю СКАЧАТЬ