Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 25

СКАЧАТЬ яе Вырвіч. – Той пракурор з прагрэсістамі шампанскае піў, калі яны змушалі Лёдніка мяне калечыць. Закон на іх баку. Ні пра якія ператрусы ў палацы й не рэкнеш. Палезем – прыстрэляць, як злодзеяў. А самае горшае – калі зразумеюць, што шукаем Бутрыма, перахаваюць яго так, што ніколі не знойдзем. Не спыняцца ні перад чым. Помніце, я распавядаў пра жанглёра з адрэзанымі рукамі?

      Пані Саламея, уявіўшы, відаць, скалечанага мужа, захлынулася ад жаху і выбегла з пакоя, сутаргава рыдаючы. Пранціш з няёмкасцю пачухаў у патыліцы… Але пані тут жа вярнулася ўпэўненай хуткай хадой.

      – Я пайду туды! Дэ Вард абавязкова мяне прыме. Прыдумаю штось… Папрашу, напрыклад, каб мяне да Бутрыма на Яву адправіў…

      – Ён і адправіць! – злосна запярэчыў Пранціш. – Будзеш сядзець з мужам цераз сценку, ён на ланцугу, ты на ланцугу. Дзяцей сіротамі пакінеш!

      За акном заскуголіў вецер, зашаргатала лістота, нібыта хтосьці падкрадаўся да дому, у якім ужо чатыры месяцы не было гаспадара. Жылібер задумліва прамовіў:

      – Даведацца б, ці праўда Барталам’ю ў доме барона, і дзе яго трымаюць. Але абы да каго таемнага генія не прывядуць. Тут трэба асабліва важны кліент з асабліва складанай хваробай, каб яны баяліся памыліцца. А месье Лёднік – выдатны дыягност, qui bene dignoscit – bene curat.[13]

      Вырвіч нахмурыўся, успамінаючы расповеды апытаных пацыентаў: – Адзін маркіз расказваў, што пасля некалькіх няўдалых візітаў – ніяк не маглі падабраць лячэнне, Бяскоўскі змусіў яго на пару хвілін надзець “сляпую” маску – маўляў, хай засяродзіцца на адчуваннях, дзе яму баліць. Тады ў пакой яшчэ нехта ўвайшоў, маркіза хуценька і даволі груба – ён нават трохі абураўся такой непавагай, – абмацалі. Потым доктар з некім раіўся, а калі з маркіза знялі маску, пра ягоныя болі доктар усё і распавёў, як гадалка. Цалкам магчыма, што да кліента, пакуль той не бачыў, і падводзілі Лёдніка.

      Жылібер пацёр упартае падбароддзе.

      – Верагодна. Але дзе ўзяць маркіза ці якуюсь каралеўскую пасію, якія згодзяцца нам дапамагчы? Можа, вы, пан Вырвіч, пагаворыце з якім земляком, з кола Радзівіла ці Багінскага?

      Пранціш пачаў ліхаманкава перабіраць у галаве радавітых знаёмцаў – гэты занадта невысокага палёту для прагрэсістаў, той дзеля здрадніка-доктара і пальцам не варухне… Доктар жа лічыўся ў колах канфедэратаў наёмнікам Тызенгаўза, і, адпаведна, Панятоўскага, якога французскія ўлады з падачы эмігрантаў абвесцілі дыктатарам.

      Раптам пачуўся з вітальні спалоханы голас Хвэлькі, і нечыя хуткія абцасікі застукалі па наваскаванай падлозе, як быццам падалі ігральныя косткі, паказваючы “венеру”, і глыбокі, усхваляваны жаночы голас вымавіў:

      – Магчыма, я вам дапамагу, вашымосці?

      У вітальні пераляканы Хвэлька прыціскаў да сябе няўважна скінуты яму на рукі мокры плашч з дарагога чорнага аксаміту. А ў пакой уваходзіла страчанае шчасце, падступная прыгажосць, птушка Сірын… У яе былі вялікія светла-зялёныя вочы, як у русалкі, велікаватыя вусны з горкай усмешкай, СКАЧАТЬ



<p>13</p>

Добры дыягност – добры лекар (лац.).